Галашча́чка ’непакрытая карова’ (Сцяц.). Няяснае слова. Сувязь з голы, здаецца, бясспрэчная, але словаўтварэнне вытлумачыць цяжка. Магчыма, складанае слова. Можна асцярожна ставіцьпытанне: ці няма тут нейкай сувязі са словам галашчок (гл.)? У аснове такога называння мог ляжаць метафарычны перанос значэння ’непакрыты’: ’непакрытая (снегам) зямля (і таму замёрзлая)’ → ’непакрытая карова’ (гл. меркаванні адносна першаснай семантыкі слова галашчок).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басо́н ’пазумент, кант, галун і г. д.’, рус.басо́н, укр.басо́н. Слова не вельмі яснага паходжання. Праабражэнскі (1, 18) лічыў, што рус.басо́н < ням.Posament ’пазумент’ (< франц.passement). Мацэнаўэр (Cizí sl., 105–106) сумняваецца (з фанетычных меркаванняў) і ставіцьпытанне аб франц.façon як аб першакрыніцы. Фасмер (1, 131) падтрымлівае версію Праабражэнскага, але думае пра пасрэдніцтва ням. дыялектаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тужылец, ст.-бел.тужылецъ ‘туземец’ (Скарына, ГСБМ). Адзінкавая фіксацыя ў Скарыны ставіцьпытанне пра калькаванне больш распаўсюджанага тубылец (гл.), відаць, пад уплывам чэш.bydliti, bydleti ‘жыць’. Пра канкурэнцыю жыць і быць на балцка-славянскай тэрыторыі гл. Суднік, Полесье и этногенез славян. 1983, 59–61, параўн.: My тут век жыво́м, то му ту́больцы (ТС). Гл. жылец, жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабі́нец ’царкоўны цвінтар’, ’бабінец’ (БРС, Нас., Гарэц., Бесар.). Укр.баби́нець ’бабінец, месца, дзе збіраюцца старыя жанчыны’ (рус.бабине́ц, мабыць, запазычана з укр. мовы, але адкуль такі націск?). Вытворнае ад ба́ба1 (суфікс ‑иньць). Першапачаткова — ’месца, дзе збіраюцца бабы’. Параўн. таксама польск.babiniec, чэш.babinec. Можна ставіцьпытанне і аб запазычанні з зах.-слав. моў, дзе суфікс ‑inьcь у nom. loci вельмі прадуктыўны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус.пск., цвяр.кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіцьпытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).
There is no question about it. У гэтым ніхто не сумняваецца.
♦
beyond question без сумне́ння;
in question згада́ны;
out of the question безумо́ўна, на́ват гаво́ркі няма́;
without question без сумне́ння;
bring/throw smth. into questionста́віць што-н. пад сумне́нне, аспрэ́чваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
А́ТАМНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ (АЭС),
электрастанцыя, дзе атамная (ядзерная) энергія ператвараецца ў электрычную. Першая ў свеце АЭС магутнасцю 5 МВт пачала дзейнічаць у 1954 у б.СССР (г. Обнінск). На АЭС цеплата, якая вылучаецца ў ядз. рэактары ў выніку ланцуговай рэакцыі дзялення ядраў некаторых цяжкіх хім. элементаў (напр., уран-233, уран-235, плутоній-239 і інш.), ператвараецца ў электрычную, як і на цеплавых электрастанцыях. АЭС складаюць аснову ядзернай энергетыкі. У склад АЭС уваходзяць ядзерны рэактар, цеплаабменнікі, помпы і агрэгаты для ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную, электратэхн. абсталяванне. На АЭС выкарыстоўваюць рэактары пераважна на цеплавых і хуткіх нейтронах. У залежнасці ад тыпу і агрэгатнага стану цепланосьбіта выбіраецца тэрмадынамічны цыкл АЭС. Вышэйшая т-ра цыкла вызначаецца найбольшай т-рай цеплавыдзяляльных элементаў і ўласцівасцямі цепланосьбітаў. Для выключэння перагрэву прадугледжана хуткае (на працягу некалькіх секунд) глушэнне ланцуговай ядз. рэакцыі аварыйнай сістэмай расхалоджвання.
Пры дзяленні 1 г ізатопаў урану або плутонію вызваляецца каля 22,5 МВт∙гадз энергіі, што эквівалентна спальванню 2,8 т умоўнага паліва. Гэта з’яўляецца асн. аргументам эканамічнасці АЭС. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), пашырэння інфармацыі аб радыеактыўным забруджванні навакольнага асяроддзя і стане бяспекі на АЭСэнергет. праграмы ў б.СССР пачалі згортваць. Аднак паглыбленне энергет. крызісу зноў ставіцьпытанне пра будаўніцтва новых АЭС. Найбліжэйшыя да Беларусі дзеючыя АЭС (у дужках адлегласць у кіламетрах ад яе да дзярж. мяжы і да Мінска): Ігналінская ў Літве (5; 185), Смаленская ў Расіі (80; 355), Чарнобыльская (7; 310) і Ровенская на Украіне (60; 285).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіцьпытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск.dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел.дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.). Рацыянальная філасофія.
2. Разумны, мэтазгодны. Рацыянальнае выкарыстанне часу. Рацыянальная арганізацыя гандлю. Рацыянальная прапанова. □ Прынцыпова ставіць партыя пытанні рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў.«Звязда».На сходзе абмяркоўвалі пытанне Аб якасці кармоў І іх рацыянальным скарыстанні.Корбан.
3. У матэматыцы — суразмерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; проціл. ірацыянальны. Нацыянальны лік.// Які не мае знаку здабывання кораня (радыкала) (пра алгебраічны выраз).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ганара́р (БРС). Рус.гонора́р, укр.гонора́р. Як мяркуюць Фасмер (1, 437) і Шанскі (1, Г, 128–129), запазычанне з ням.Honorar, а гэта з лац.honorārium ’узнагарода’ (аб гісторыі слова падрабязней гл. у Шанскага, там жа). Можна ставіцьпытанне, ці бел. і ўкр. словы не запазычаны праз рус. мову (для канкрэтнай гісторыі бел. і ўкр. слоў не хапае даных). Наўрад ці паміж бел.ганара́р і ст.-бел.гонорариумъ (XVII ст., гл. Булыка, Запазыч., 84) ёсць прамая сувязь.