Піце́нне, піцепнё, піценье, ніцяным ’піццё, пітво’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС). Архаізм, гл. ст.-слав.питание ’страва, пітво’, параўн. таксама ў замовах: Светы Спас, отжепі воро‑ бейка од нас, леціце па лозу, там вам піценье і едзенье.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Cogitato quàm longa sit hiems
Думай наперад, якая працяглая зіма.
Думай наперёд, как продолжительна зима.
бел. Кінь за сабою ‒ знойдзеш перад сабою. Што летам збярэцца, тое падбярэцца. Як прыйшоў Спас ‒ бяры рукавіцы ў запас. Кінь хлеб-соль назад, а ён наперадзе апынецца. Лета ‒ прыпасіха, зіма ‒ прыбярыха. Кінь перад сабою, убачыш за сабою.
рус. Едешь на день, бери хлеба на неделю. Пришёл Спас ‒ держи рукавички про запас. Готовь летом сани, а зимой телегу. Готовь сани с весны, а колёса с осени. Чем глубже семя схоронится, тем лучше уродится. Готовь квас на зимний Спас. И зимой будет ягода, коль заготовить загодя.
фр. L’hiver mange le printemps, l’été et l’automne (Зима съедает весну, лето и осень).
англ. Keep something for a rainy day (Береги что-то на дождливый день).
нем. Was der Sommer beschert, der Winter verzehrt (Что дарит лето, зима поглощает/потребляет).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
МЯШЧО́РСКАЯ НІЗІ́НА, Мяшчора. У цэнтр.ч.Усх.-Еўрап. раўніны, паміж рэкамі Клязьма (на Пн), Масква (на ПдЗ), Ака (на Пд), Судагда і Колп (на У), у межах Маскоўскай, Уладзімірскай і Разанскай абл. Расіі. Алювіяльна-зандравая плоская раўніна (выш. 80—130 м на Пд, 120—130 м на Пн). Складзена з водна-ледавіковых і рачных пяскоў і суглінкаў. Рэкі — Бужа, Цна, Поля, Гусь, Пра і інш. Шмат азёр (Шатурскія, Спас-Клепікаўскія) і балот (Шатурскія, Тугалескі Бор, Гусеўскія і інш.). Мяшаныя лясы, на пясках — хваёвыя бары, па далінах рэк — лугі. Характэрны ландшафты аполляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЯНІ́СІЙ [каля 1440 — пасля 1502—03(7)],
рускі жывапісец. Працаваў пераважна ў Маскве і сярэднярус. манастырах. Большасць твораў Дз. не захавалася і вядома па пісьмовых крыніцах. Абразам Дз., з іх вытанчаным малюнкам і каларытам, з вельмі выцягнутымі, грацыёзнымі фігурамі, уласцівы ўзнёсласць і ўрачыстасць: «Божая Маці Адзігітрыя» (1482), «Спас у сілах» і «Распяцце» (абодва 1500); абразы для Ферапонтава манастыра і размалёўкі яго сабора выкананы разам з сынамі Уладзімірам і Феадосіем (1500—02 ці 1502—03). Дз. прыпісваюць таксама абразы «Мітрапаліт Пётр у жыцці», «Мітрапаліт Аляксій у жыцці» і інш.
Літ.:
Данилова И.Е. Фрески Ферапонтова монастыря. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Спажа́ ‘Прачыстая (15/28 жніўня)’ (Нас.; мядз., Жыв. сл.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ), ‘свята Спас’ (Др.-Падб.). Рус.спо́жка ‘назва двух памінальных свят Багародзіцы 15 жніўня і 8 верасня’. Скарачэнне госпожа ў значэнні ‘Багародзіца’, параўн. стараж.-рус.Госпожинъ день ‘Прачыстая’; гл. Фасмер, 3, 737. Параўн. спадар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЛАНК (Карл Іванавіч) (1728—6.11.1793),
рускі архітэктар і інжынер; прадстаўнік барока і ранняга класіцызму. З 1745 вучыўся і працаваў у «камандзе» арх. В.С.Абухава, з 1749 памочнік Дз.В.Ухтомскага. Удзельнічаў у перабудове Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (цяпер у г. Істра Маскоўскай вобл.; 1747—60). Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны палац у сядзібе Кускова, з яго ўдзелам павільён «Эрмітаж» (там жа). Пабудаваў Выхаваўчы дом на Маскварэцкай набярэжнай (1764—70, з удзелам М.Ф.Ш), шэраг цэркваў у Маскве (Велікамучаніцы Кацярыны, 1764—67; Ніколы ў Званарах, 1765—68, і інш.) і ў Падмаскоўі (у Спас-Косіцах, 1761, Вышгарадзе, 1764), «Галандскі домік» (1755) і, магчыма, царкву ў сядзібе Воранава каля Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́МБА (Міхась) (Міхаіл Мікалаевіч; н. 2.1.1941, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у прэсе, з 1989 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў для дзяцей з займальнымі сюжэтамі, жывымі вобразамі: «Камандзір зялёнага патруля» (1967), «Бі, барабан!» і «Загадка без адгадкі» (1972), «Хто-каго?» (1978), «Пераправа» (1987), «Сакрэт тэлепата» (1989), «Дзень магнітнай буры» (1992), «Арэхавы спас» (1997). У сваіх творах ставіць праблемы ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, ролі сям’і і школы ў выхаванні падлеткаў. На бел. мову пераклаў раман Г.Уэлса «Чалавек-невідзімка» (1997), а таксама творы рус. і ўкр. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Спажы́нкі ‘Прачыстая’ (Нас.), Спажына́ ‘Спас (6/19 жніўня) (Сл. ПЗБ), спажы́наўка ‘спасаў пост’ (Касп.). Рус.зах., паўд.спожи́нки ‘пост перад Прачытай’. Паводле Фасмера (3, 737), з госпожинки ад госпожа ‘Багародзіца’ пад уплывам спожин ‘свята ўраджаю, жніво’. Збліжана з дажы́нкі ‘канец жніва, свята ўраджаю’, спажы́ць (Федар. 4), спожы́ць ‘выкарыстаць’ (ТС), спажываць ‘карыстацца’ (Сержп., Пятк. 2), параўн. няяснае спажываць ‘перажываць’ (Ян.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РУБЛЁЎ (Андрэй) (каля 1360—70—1427 або 1430),
старажытна-рускі жывапісец, заснавальнік самабытнай школы іканапісу. У сталым узросце прыняў манаства ў Троіца-Сергіевым (г. Сергіеў Пасад) або ў Андронікавым (Масква) манастырах. Яго творчасць развівалася на глебе маст. культуры Маскоўскай Русі з уплывам візант.маст. традыцый. Застаючыся ў межах сярэдневяковага ўспрымання і выяўлення рэчаіснасці, сцвярджаў узвышанае разуменне духоўнай прыгажосці і маральнай сілы чалавека. Гэтыя ідэалы ўвасоблены ў абразах Звянігарадскага чына («Спас», «Архангел Міхаіл», «Апостал Павел», усе 14—15 ст., па інш. звестках 1410-я г.), дзе строгія плаўныя контуры, шырокая манера і святланосны каларыт блізкія да прыёмаў манум. жывапісу. У канцы 14 — пач. 15 ст. (або 1411 ці 1427) стварыў абраз «Тройца» — шэдэўр стараж.-рус. іканапісу. Дасканаласць маст. формы гэтага абраза выражае вышэйшы для свайго часу маральны ідэал гармоніі духу з жыццём і светам. У 1405 з Феафанам Грэкам і Прохарам з Гарадца размаляваў Благавешчанскі сабор Маскоўскага Крамля (фрэскі не захаваліся); у 1408 з Даніілам Чорным — Успенскі сабор ва Уладзіміры і стварыў абразы для яго шмат’яруснага іканастаса. З фрэсак гэтага сабора найб. значныя сцэны «Страшнага суда», трактаванага як свята перамогі справядлівасці, сцвярджэнне духоўнай сутнасці чалавека. У 1425—27 з Даніілам Чорным і інш. майстрамі размаляваў Троіцкі сабор Троіца-Сергіева манастыра і напісаў некалькі абразоў для яго іканастаса, якім уласцівы нарастанне драматызму («Апостал Павел»), некат. змрочнасць каларыту, узмацненне дэкаратыўнасці. Апошняй яго работай лічыцца размалёўка Спаскага сабора Андронікава манастыра (каля 1427). Яму прыпісваюць шэраг інш. работ: фрэскі Успенскага сабора на Гарадку ў Звянігарадзе (канец 14 — пач. 15 ст.), абразы «Спас у сілах» (1408), «Уладзімірская Божая Маці» (каля 1409), частка абразоў святочнага чыну Благавешчанскага сабора Маскоўскага Крамля (1399 або 1408), некат. мініяцюры «Евангелля Хітрова».