Узрывацца ў выніку дэтанацыі. Снарады дэтанавалі ад выбуху.
дэтанава́ць2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
Адхіляцца ад правільнага тону ў музыцы або спевах; фальшывіць.
[Ад фр. détonner.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снара́д, ‑а, М ‑дзе. м.
1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат. Процітанкавы снарад. Артылерыйскі снарад. □ Недзе зусім блізка разарваўся снарад.Шамякін.Час ад часу за ракой грукалі цяжкія гарматы, і над галавой Ягорава з пранозлівым свістам праляталі снарады.Краўчанка.
2. Прылада, прыстасаванне для спартыўных практыкаванняў. Гімнастычныя снарады. □ Разам з іншымі навічкамі знаёміўся [Паўлік] са спартыўнымі снарадамі, вывучаў розныя прыёмы бою на рапірах.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупі́цца, туліцца; незак.
1. Станавіцца тупым (у 1 знач.). Каса тупіцца. □ Ад грому аглухлі бары, Падсочвалі сосны снарады. Туліліся Склюды і тапары Па папялішчах пасля блакады.Барадулін.
2.Зал.да тупіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыпада́ць, ‑ае; зак.
Выпасці адкуль‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Шыбы павыпадалі, як разрываліся ў садзе снарады.Галавач.Вараняняты павыпадалі з гнёздаў, некаторыя забіліся, а некаторыя скачуць па двары.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раке́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ракеты. Ракетная ўстаноўка. Ракетны пісталет. Ракетны сігнал. Ракетны рухавік. Ракетныя войскі.
2. Які дзейнічае па прынцыпу ракеты (у 2 знач.). Ракетная тэхніка. Ракетныя снарады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакрамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Неахайна, як папала парэзаць, пасекчы на кавалкі. Не раз яго [гушчар] снарады карчавалі, Падстрыг свінец чубы кашлатых хвой.. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі, Усюды — буралом ды сухастой.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарпе́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Падводны сігарападобны снарад, які можа самастойна рухацца і наводзіцца на караблі для іх знішчэння. [Дзед Аўсей:] — У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы [ваеннага карабля]... Тут табе снарады, тут табе тарпеды.Лынькоў.
[Ад. лац. torpedo — электрычны скат.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗБРО́Я (юрыд.),
устройствы і прадметы, канструктыўна прызначаныя для паражэння жывой ці інш. цэлі, а таксама для падачы сігналаў. У адпаведнасці з нац. заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у залежнасці ад мэты выкарыстання адрозніваюць З. грамадзянскую, службовую і баявую. Да грамадзянскай З. належыць: З. самаабароны [агнястрэльная гладкаствольная і бясствольная, святлогукавога дзеяння, газавая З. (газавыя пісталеты і рэвальверы, мех. распыляльнікі, аэразольныя і інш. ўстройствы), электрашокавыя ўстройствы і іскравыя разраднікі]; спартыўная З. (агнястрэльная з наразным ствалом і гладкаствольная, халодная клінковая, кідальная, пнеўматычная); паляўнічная З. (агнястрэльная розных тыпаў, халодная клінковая і інш.); сігнальная З. (трасіруючыя кулі і снарады, дымавыя снарады і інш.); халодная З., прызначаная для нашэння з нац. касцюмам, казацкай і інш. формай. Службовая З. ўключае агнястрэльную гладкаствольную, наразную караткаствольную і інш. У паняцце баявая З. ўваходзяць усе яе віды, прызначаныя для вырашэння баявых і аператыўна-службовых задач, прынятыя на ўзбраенне рознымі органамі дзяржавы і іх супрацоўнікамі ў адпаведнасці з заканадаўствам. У шэрагу краін права легальна набываць, трымаць і выкарыстоўваць З. маюць усе або асобныя грамадзяне (у ЗША больш за 200 млн., у Расіі каля 4 млн., у Рэспубліцы Беларусь каля 200 тыс. адзінак такой З.). У Рэспубліцы Беларусь З. можа знаходзіцца ў насельніцтва толькі пры наяўнасці спец. дазволу праваахоўных органаў. Ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас або ў адстаўку, маюць права трымаць корцік ці інш. халодную З. Крымін. заканадаўства Беларусі ўстанаўлівае адказнасць за незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё, выраб, збыт і крадзеж З., боепрыпасаў, выбуховых рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧА́ЛЬ,
старажытнаруская назва ружжа і артыл. гарматы канца 14—17 ст.
Знаходзілася на ўзбраенні армій, апалчэнцаў, казакоў і інш. у Расіі, ВКЛ. Выкарыстоўвалася для абароны крэпасцей, пазней у палявым баі. Ручныя П. (ручніцы) былі аднаствольныя і мнагаствольныя (насілі за плячом на рамяні). П.-гарматы падзяляліся на крапасныя, аблогавыя (сценабітныя), палкавыя, палявыя; вырабляліся з жалеза, медзі (бронзы) і чыгуну. Снарады — каменная карцеч, кавалкі жалеза, ядры (маса да 30 кг). Калібр П. — 30—250 мм. Кнотавыя і крамянёвыя П. выкарыстоўваліся да 18 ст.
Пішчалі: 1 — аблогавая на дэкаратыўным лафеце (16 ст.); 2 — «завесная» (насілі за плячом на рэмені) з кнотавым замком (канец 16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯВА́Я МАШЫ́НА ПЯХО́ТЫ (БМП),
браніраваная машына мотастралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою. З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтравентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20—30-ммаўтам. пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанк. кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чал. экіпажу і 6—9 чал. стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадз. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі».