Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
чарнама́зыразм.
1. (смуглявы) mit bráuner [gebräunter, dúnkler, bräunlicher] Gesíchtsfarbe;
2. (мурзаты) verschmútzt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
braun
a кары́чневы; бу́ры, смугля́вы; ка́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
dúnkelbraun
a цёмна-кары́чневы, смугля́вы, кашта́навы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
смуглава́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і смуглявы. А Ніна спіць. Як міла раскінула яна свае тонкія ручкі, як хораша ёй са смуглаватым румянцам першага вясновага загару!..Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грузне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца больш цяжкім, грузным; паўнець. Бор у тумане зябка груз На самыя халявы. І тут грузнеў крамяны грузд, Рос баравік смуглявы.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рашу́часць, ‑сці, ж.
Смеласць, гатоўнасць прыняць і ажыццявіць сваё рашэнне. Сышоўшы на перон, Рыта разгубілася. Рашучасць пакінула яе.Навуменка.Смуглявы твар камандзіра злучэння выказваў мужнасць і рашучасць.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Станавіцца чорным, цёмным або чарнейшым, цямнейшым.
Золата не чарнее.
Смуглявы твар ад сонца яшчэ больш чарнеў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім колерам (пра што-н. чорнае, цёмнае).
На гарызонце чарнеў лес.
|| зак.счарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) іпачарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скра́двацца, ‑аецца; незак.
1. Рабіцца невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Смуглявы скуласты твар, крыху раскосыя вочы выклікалі прыкрасць, і Кіра старалася стаць да люстра так, каб гэта скрадвалася.Карпаў.// Рабіцца больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Гадлеўскі загадаў абабіць дыспетчарскія кабіны лямцам, пакласці на падлозе мяккія «дарожкі», каб скрадваліся гукі.Шынклер.
2.Зал.да скрадваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнама́зы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае цёмную скуру, смуглявы. У прыадчыненых дзвярах паказаўся член сельсавета, высокі, хударлявы і чарнамазы.Крапіва.За будкі прывязаны коні, старыя [цыганы] паважна ідуць і кураць, а бойкія, чарнамазыя хлапчукі .. выстаўлялі ручкі і прасілі хлеба.Каваль.
2. Брудны, выпацканы, мурзаты. Ды развеяў настрой чалавеку Качагар, чарнамазы, як чорт... Ён, як прывід, з’явіўся аднекуль, Нахіліўшыся злёгку на борт.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)