САПО́ЖНІКАЎ Аляксандр Рыгоравіч (15.10.1950, с. Багалюбава Холм-Жыркоўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі і суд. медыцыны. Праф. (1994). Скончыў Смаленскі мед. ін-т (1973). У 1982—96 у Віцебскім мед. ін-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па марфал. зменах у органах і тканках пры іх гніенні.
т. 14, с. 171
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУХО́ВІЧЫ,
шляхецкі род герба «Ключ раздвоены» («Абуховіч») у ВКЛ. Найб. вядомыя:
Піліп Казімір, гл. Абуховіч П.К. Тэадор Міхал (?—1658), брат Піліпа Казіміра. Падкаморы мазырскі (1646), паручнік гусарскай харугвы, пасол соймавы. Валодаў землямі ў Мазырскім пав. Захарыяш (?—1658), брат Піліпа Казіміра, суддзя, дэкан смаленскі. Мікалай (?—?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (1648). Міхал Лявон, гл. Абуховіч М.Л. Тэадор Геранім, гл. Абуховіч Т.Г.
т. 1, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЖЫ́НСКІ Тадэвуш (?—1773),
дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын С.А.Бужынскага. Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. Староста краснасельскі, ротмістр войска ВКЛ, у 1763—69 кашталян смаленскі, у 1764—66 чл. Камісіі скарбовай ВКЛ, у 1766 маршалак Трыбунала ВКЛ, з 1770 ваявода мінскі, у 1769—71 пасол у Галандыі і Англіі. Прыхільнік Чартарыйскіх. У 1765 выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы сеймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай.
т. 3, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́САРАВА Алена Паўлаўна (5.10.1910, Вільня — 17.3.1972),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-р біял. н. (1960), праф. (1961). Скончыла Смаленскі мед. ін-т (1931). З 1949 заг. кафедры Бел. ін-та фіз. культуры, з 1964 у БДУ. Навук. працы па праблеме рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека, уплыву заняткаў спортам на растучы арганізм.
Тв.:
Тонус скелетных мышц и его регуляция у здорового человека. Мн., 1960.
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН Яўген Раманавіч (н. 23.3.1931, г. Тула, Расія),
расійскі спартсмен (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1952). Засл. трэнер СССР (1972). Скончыў Смаленскі ін-т фіз. культуры (1965). Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыях 500 і 1500 м (1956, 1960). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1956). 10-разовы чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 і 1500 м. У 1955—68 шматразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м.
т. 5, с. 488
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ЎЧА́СТАК АТРА́ДАЎ ЗАСЛО́НЫ,
аб’яднанне атрадаў Чырв. Арміі з мэтай абароны Сав. Рэспублікі на зах. напрамку ад магчымага наступлення герм. войск у 1918. Створаны 29.3.1918 на аснове дырэктывы Вышэйшага савета абароны Рэспублікі. Уключаў атрады: Аршанскі, Бранскі, Віцебскі, Курскі, Невельска-Вялікалуцкі, Рослаўскі, Смаленскі. Участак узначальваўся Ваен. саветам — ваен. кіраўнік У.М.Ягор’еў і 2 (з 29 жн. 3) ваен. камісары. 11.9.1918 перафарміраваны ў Заходні раён абароны 1918.
т. 7, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА,
адм.-тэр. адзінка ВКЛ у 15—17 ст. Цэнтр — г. Смаленск. Утворана ў 1404 вял. кн. ВКЛ Вітаўтам замест Смаленскага княства. У ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22 С.в. занята ў 1514 маскоўскім войскам, створаны Смаленскі павет. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, калі Смаленшчына была занята войскамі Рэчы Паспалітай, сойм у 1613 аднавіў С.в. ў складзе ВКЛ, што прызнала і Расія ў Дэулінскім перамір’і 1618. С.в. падзялялася на Смаленскі і Старадубскі паветы. У 1638 са Смаленскага пав. перададзены ў Полацкае ваяв. Невельская, Себежская і Краснагорская воласці. У выніку Палянаўскага міру 1634, якім скончылася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у 1634—45 са складу С.в. вылучаны і перададзены Расіі Сярпейская і Трубчэўская воласці. У С.в. насаджалася шляхецкае землеўладанне на ленным праве. У 1633 атрымаў у лен Невельскую і Себежскую вол. К.Радзівіл. 9 гарадоў С.в. ў 1611—26 атрымалі магдэбургскае права, у Смаленску створаны 4 рамесныя цэхі. У 1654 у ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 С.в. занята рас. войскамі. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 Смаленшчына засталася ў складзе Расіі, аднак паводле «Вечнага міру» 1686 у склад ВКЛ вернуты Невельская і Себежская воласці.
т. 15, с. 40
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі і РСФСР у 1708—1929. Цэнтр — г. Смаленск. Смаленская зямля (гл. Смаленскае княства) далучана да Расіі ў выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1686 утворана Смаленскае ваяводства, у 1708 — С.г.; у 1719 скасавана, з часткі яе ўтворана Смаленская правінцыя Рыжскай губ. У 1726 С.г. адноўлена, падзялялася на паветы: Вяземскі, Гжацкі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Касплянскі, Краснінскі, Парэцкі, Рослаўскі, Рупасоўскі, Смаленскі і Сычоўскі. У 1776 перайменавана ў Смаленскае намесніцтва. У 1796 С.г. адноўлена, падзялялася на 9 паветаў: Бельскі, Вяземскі, Гжацкі, Дарагабужскі, Парэцкі, Рослаўскі, Смаленскі, Сычоўскі, Юхнаўскі. У 1897 у С.г. насельніцтва 1 551 068 чал., пл. 49 212,2 кв. вярсты. З 1918 С.г. ў складзе БССР (акрамя Вяземскага, Гжацкага, Сычоўскага і Юхнаўскага пав.). Паводле пастаноў НКУС РСФСР ад 11.7.1919 да С.г. далучаны Мсціслаўскі пав. Гомельскай губ., ад 26.9.1919—4 воласці (Любавіцкая, Мікулінская, Руднянская і Хлыстоўская) Аршанскага пав. Віцебскай губ., паводле пастановы ВЦВК ад 27.7.1922 — Горацкі пав. Гомельскай губ. (акрамя Нічыпаравіцкай вол.). Паводле пастановы ЦВК СССР ад 7.3.1924 Горацкі і Мсціслаўскі пав. вернуты ў склад БССР. У 1929 С.г. скасавана ў сувязі з раянаваннем і ўтварэннем Зах. вобласці.
т. 15, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́НІН Міхаіл Кузьміч (23.1.1889, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 8.7.1955),
рускі і бел. літ.-знавец. Д-р філал. н. (1951), прафесар. Скончыў Смаленскі ун-т (1924). Працаваў у Маскоўскім ун-це (1930—31), Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1931—37) і інш. ВНУ Масквы, Мінска, Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага. Даследаваў бел. стараж. л-ру, творчасць некат. рус. пісьменнікаў.
Тв.:
Беларуская літаратура: Старажытны перыяд. Мн., 1952.
т. 5, с. 560
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ШТАБ ПАРТЫЗА́НСКАГА РУ́ХУ ў Вялікую Айчынную вайну,
аператыўны орган пры ваен. савеце Зах. фронту па кіраўніцтве партыз. рухам і арганізацыі ўзаемадзеяння партызан з Чырв. Арміяй у паласе фронту. Створаны 30.5.1942 паводле пастановы Дзярж. к-та абароны. 5.10.1942 перайменаваны ў прадстаўніцтва ЦШПР на Зах. фронце, 2.7.1943 — у Смаленскі штаб партыз. руху, 4.1.1944 — у аператыўную групу БШПР на Зах. фронце. Начальнікі штаба С.С.Бельчанка, Дз.М.Папоў, А.А.Прохараў.
т. 7, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)