Сліма́цьслініць’ (воран., Сл. ПЗБ), слі́маць ‘плакаць’ (КСП). Параўн. балг. дыял. сли́мяслініць, мазаць слінай’. Прасл. *slimati, *slimiti, вытворныя ад *slimъ, *slima ‘слізь, сліна’, параўн. славен. дыял. slíma, харв. slȋm ‘слізь, сліна’, роднасныя ст.-ісл. slim ‘слізь’, ст.-англ. slim ‘слізь, сліна’, англ. slime, гал. slijm, ст.-в.-ням. slim, ням. Schleim ‘тс’, што ўзыходзяць да і.-е. *sléi‑mo‑s (БЕР, 6, 879; Глухак, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сусо́лить несов., прост.

1. (медленно пить) цадзі́ць; (сосать) смакта́ць;

2. (пачкать) слі́ніць, цухмо́ліць;

3. (разглагольствовать) перен. даліка́тнічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верацяно́, ‑а; мн. верацёны, ‑цён; н.

1. Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. Гаворыць старая кабета павольна — скрыпучым голасам, слініць нітку, круціць сухімі пальцамі верацяно. Чорны. // Асноўная частка прадзільных машын, прызначаная для навівання нітак. Прадзільнае верацяно.

2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння частак якіх‑н. механізмаў; вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліцьслініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слінь ‘слізь’, ‘смоўж’, слі́нько ‘ёрш’, ‘слінявы чалавек’ (ТС), слінь ‘луска’ (чач., ЖНС). Параўн. балг. слин ‘мазоль’, дыял. слинь ‘тс’. Відаць, самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне ад слініць ‘пускаць слюні’ (гл. сліна). Балгарскія словы ўзыходзяць да прасл. *slinъ, аналагічнага *slimъ (БЕР, 6, 879), гл. слімаць. Параўн. таксама слізь, слізіць (гл.), што ўзводзяцца да адной асновы і.-е. *(s)lei̯‑ з рознымі пашыральнікамі. Чаргаванне мяккіх і цвёрдых асноў у славянскіх мовах тлумачыцца субстантывізацыяй першасных прыметнікаў тыпу *slinъ > *slinь, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 262. Параўн. слень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́на ‘цягучая вадкасць у роце’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Касп., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Сержп., Варл.), слі́ня ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), слі́ніць ‘мачыць слінаю’ (ТС, Варл., Сцяшк.), ‘плакаць’ (Жд. 2, Варл.), сліня́ты, слінка́ты ‘слюнявы’ (Сцяшк. Сл.), слю́на ‘сліна’ (ЛА, 3), слю́ня ‘тс’ (Гарэц., Бяльк., ЛА, 3). Укр. сли́на, дыял. слюна́, рус. сли́на, слина́, слюна́, стараж.-рус. слина, польск. ślina, в.-луж., н.-луж. slina, чэш., славац. slina, серб.-харв. сли̏на, славен. slína, балг. сли́на, слю́нка, макед. слинка, ст.-слав. слина. Прасл. *slina, *slʼuna. Бліжэйшыя адпаведнікі ў лат. sliẽnas ‘слюні, густая слізь’, sliẽnât ‘пырскаць (пра сліну)’, sliẽkas ‘слюні’; да і.-е. *(s)lei̯‑ ‘слізкі, клейкі’, гл. Траўтман, 269; Мюленбах-Эндзелін, 3, 939; Міклашыч, 307; Покарны, 662–663. Бязлай (3, 260) параўноўвае яшчэ з формамі без пачатковага зычнага грэч. αλίνω ‘намазваю’, лац. linere ‘мазаць, пэцкаць’. Фасмер (3, 672) гэтыя паралелі лічыць сумніўнымі. Сной₁ (580) разглядае як роднаснае слізь, слізкі (гл.). Гл. яшчэ Махэк₂, 555; Скок, 3, 285–286; БЕР, 6, 880; Глухак, 562; Жураўлёў, Язык и миф, 200–201; Шустар-Шэўц, 1314–1315; Борысь, 616; ЕСУМ, 5, 300–301. Карскі (1, 19) тлумачыць формы з канцавым ‑ня уплывам мяккасці папярэдняга склада і дзеяслова слініць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слю́на ‘сліна’ (ЛА, 3), слю́ня ‘тс’ (Бяльк.), слю́нькі ‘слінкі; плач, слёзы’, слю́нька ‘ёрш’ (Ян., Мат. Гом.), слюніць ‘ціха плакаць’ (Шымк. Собр.). Укр. дыял. слю́на, слюна́ ‘тс’, рус. слюна́, балг. слю́на. Няясна. Меркавалі, што з *slina (гл. сліна) пад уплывам *plʼujǫ ‘плюю’ (Брандт, РФВ, 23, 298 і наст., Махэк₂, 555, са знакам пытання). Міклашыч (307) і Бернекер (IF, 10, 163) выводзілі з *splʼuna, супраць Праабражэнскі (2, 332); ЕСУМ (5, 313) узнаўляе прасл. *slʼuna < *sleu‑na, звязанае чаргаваннем галосных з *slina < *slei‑na. Сюды ж слюні́цьслініць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масалі́ць, му́сліцьслініць, жаваць’ (Сцяшк., Растарг.), масоліць ’забруджваць’, ’жаваць, грызці’ (Нас., Юрч.), масоліцца, ’брудзіцца чым-н. слізкім’, ’поркацца з чым-н.’, ’падсядаць да каго-н., шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Рус. мусо́лить ’смактаць (косці)’, ’весці або абгрызаць што-небудзь вельмі павольна’, ’доўга жаваць бяззубым ротам’, пск., смал. мосо́лить ’пэцкаць, абгрызаць косць’; валаг. моска́лить ’мазаць галаву тлушчам’ (пры москалыга = мосолыга), перм. му́слить, пск., цвяр. мусо́литься ’доўга поркацца з чым-небудзь’, мусля́к ’неахайны, слімак’. Славен. músa, masára ’брудная жанчына’, ’брудная карова’, zamúsati ’пакрыць брудам’, серб.-харв. кайк. musa, musača, zamúsan, mȕsav. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца новав.-ням. Schmutz ’бруд’, ст.-в.-ням. muzzan ’чысціць’, ст.-грэч. μύδος ’сырасць, гніль’, ст.-інд. mū́ra ’мача’, авест. mūϑtra‑ ’бруд’, і.-е. *meu‑ ’вільготны, рыхлы, брудны’. Аднак ні словаўтварэнне, ні першасная фанетычная форма застаюцца невядомымі (Праабражэнскі, 1, 571; Фасмер, 3, 16–17; Бязлай, 2, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мусо́лить несов., разг.

1. (смачивать слюной) слі́ніць;

2. (пачкать) цухмо́ліць, мусо́ліць, шмальцава́ць;

3. (что — возиться с чем-л.) перен. важда́цца (з чым); валту́зіцца (з чым); (тянуть) цягну́ць (з чым); (канителить) валаво́дзіць (з чым); (жевать) жава́ць (што);

мусо́лить (какой-л.) вопро́с жава́ць (якое-небудзь) пыта́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)