Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
інкуба́цыя, -і, ж. (спец.).
1.Скрыты перыяд хваробы з моманту заражэння да з’яўлення яе першых прымет.
2. Штучнае вывядзенне маладых асобін у інкубатары.
|| прым.інкубацы́йны, -ая, -ае.
І. перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скры́тны, -ая, -ае.
1. Які пазбягае адкрытасці, не расказвае іншым пра сябе.
С. хлопец.
Дзейнічаць скрытна (прысл.).
2.Скрыты ад чыйго-н. вока; таемны.
С. вобраз жыцця.
|| наз.скры́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛАТЭ́НТНЫ ПЕРЫ́ЯД, скрыты перыяд,
1)у фізіялогіі — час ад моманту ўздзеяння на арганізм, орган, клетку раздражняльніка да праяўлення рэакцыі ў адказ. Працягласць Л.п. залежыць ад філагенет. і індывід. развіцця арганізма, яго функцыян. стану, складанасці рэакцыі і хуткасці працэсаў у цэнтр. і перыферычных звеннях нерв. сістэмы. Устанаўленне Л.п. мае значэнне ў медыцыне (вызначэнне функцыі здаровага і хворага арганізма), псіхалогіі.
2) Л.п. цяжарнасці — часовая затрымка ў развіцці аплодненага яйца некат. млекакормячых. Напр., апладненне ў барсука адбываецца ў летне-асенні перыяд, а паскоранае развіццё яйцаклеткі — у канцы зімы, таму цяжарнасць працягваецца 9 і болей месяцаў.
3) У медыцыне — першапачатковы скрыты перыяд хваробы, які знешне не праяўляецца; тое, што інкубацыйны перыяд.