скасабо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Пахіліць набок; скрывіць. / у безас. ужыв. Каб быў трываласці запас, Каб дом не скасабочыла, Бяруць заўсёды ватэрпас — Дарадчыка рабочага. Гаўрусёў.

2. Скрывіць; зрабіць касабокім. — Кузьміч! — Звярнуўся да яго рабочы, — Чаго ты зморшчыўся, раскіс?.. А мо радыкуліт цябе так скасабочыў? Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакараба́ціць, ‑бачу, ‑баціш, ‑баціць; зак., што.

Разм.

1. Скрывіць, пагнуць у многіх месцах; пакарабаціць. Перакарабаціць кнігу.

2. Пакарабаціць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skoślawić

зак. скрывіць; перакрывіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zakrzywić

зак. скрывіць; загнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

искорёжить сов., разг. пакараба́ціць; пакруці́ць, скруці́ць; сагну́ць, пагну́ць; скрыві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

искоси́тьI сов. (сделать косым) разг. скасі́ць, скрыві́ць; скасабо́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

состро́ить сов. / состро́ить ро́жу разг. састро́іць мі́ну, скрыві́ць твар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Скрывіць, надзьмуць (губы), выражаючы гнеў, незадаволенасць і пад. Сарока закапыліла губы, пакрыўджаная, злосная. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакасі́ць¹, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак.

1. што. Зрабіць касым, несіметрычным; скрывіць.

П. раму.

2. звычайна безас., каго-што. Тое, што і перакрывіць (у 2 знач.).

|| незак. перако́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перако́с, -у, м. і перако́шванне, -я, н.

|| прым. перако́сны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изврати́ть сов. (переврать) перакруці́ць, мног. паперакру́чваць; (исказить) сказі́ць; (искривить) скрыві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)