петрафіты, расліны, якія растуць на камянях, скалах ці ў іх расколінах. Першасныя агенты разбурэння скал. Напачатку на камянях пасяляюцца бактэрыі і водарасці, потым лішайнікі і імхі, на якіх вырастаюць вышэйшыя расліны — аўсяніца, званочкі, папараці, з дрэвавых парод — хвоя, ядловец і інш. Каранёвая сістэма Л. паглыбляецца і пашырае расколіны горных парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рубі́н, ‑у, м.
Каштоўны камень чырвонага колеру. Дзе шуміць пад ветрамі Урал на вяршынях кастрамі рабін, нібы долю сваю, каля скал рудакопы шукалі рубін.Вялюгін.Толькі рубін блішчыць на пярсцёнку ранейшым бляскам.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРМУ́ЗСКІ ПРАЛІ́Ў, Хармузскі праліў,
паміж Аравійскім п-вам і мацерыковай часткай Азіі. Злучае Персідскі і Аманскі залівы. Даўж. 150 км, найменшая шыр. 55,6 км. Глыб. ад 71 м да 219 м, на фарватэры 27,5 м. Шмат невял. скал і астравоў (Кешм, Армуз, Ларак і інш.). Транспартная магістраль па перавозе нафты. Порт — Бэндэр-Абас (Іран).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́Р ПУСТЫ́ННЫ,
карычнева-буры бліскучы налёт (або скарынка таўшч. 0,5—5 см) на паверхні горных парод (скал, абломкаў, галькі і інш.) у пустынях. Утвараецца ў выніку адкладаў вокісных спалучэнняў марганцу і жалеза з дамешкам гліназёму і крэменязёму ва ўмовах рэзкай змены т-ры горных парод з пераменным увільгатненнем. Ахоўвае пароды ад хуткага выветрывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
база́льтавы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з базальту. У пеннай красе між базальтавых скал Плыве параход.Хведаровіч.// Які мае адносіны да базальту. Базальтавыя крапінкі заіскрыліся рознакаляровымі агеньчыкамі.Шыцік.// Зроблены з базальту. Базальтавы брук. Базальтавая лава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАНГУ́СТЫ (Palinurus),
род беспазваночных жывёл атр. дзесяціногіх ракападобных. 5 відаў. Пашыраны на шэльфе трапічных і субтрапічных мораў. Жывуць на камяністым дне, у расколінах скал.
Даўж. да 75 см, маса да 13 кг і больш. Цела і тоўстыя антэны маюць моцныя шыпы. Начныя жывёлы. Кормяцца жывёльным кормам, пераважна малюскамі. Развіццё з ператварэннем. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНЦЭ́СЫ ЕЛІЗАВЕ́ТЫ ЗЯМЛЯ́ (Princess Elizabeth Land),
частка тэр.Усх. Антарктыды, паміж 73° і 88° у. д., якая абмываецца морамі Садружнасці і Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000—1500 м, на ўзбярэжжы — участкі скал, свабодныя ад лёду (аазіс Вестфаль). Адкрыта брыт.-аўстр.-новазел. экспедыцыяй Д.Моўсана ў 1931 і названа імем англ. прынцэсы (цяпер каралева Вялікабрытаніі Лізавета II).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скалі́сты, ‑ая, ‑ае.
З мноствам скал; падобны на скалы. Горы цягнуліся далёка-далёка, як хапала вока. Голыя, скалістыя, пахмурыя.Шыцік.На скалістых выступах стракацелі рознакаляровыя хусткі, кашулі, плацці.Савіцкі.// Трывалы, як скала. Золата ў нетрах залегла скалістых.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДА́МАЎ МОСТ,
ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у Полкскім праліве, паміж п-вам Індастан і в-вам Шры-Ланка. Даўж. каля 30 км. Належыць Індыі і Шры-Ланцы. След былой сухапутнай сувязі в-ва Шры-Ланка з мацерыком Еўропы — Азіі.
Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на в-аў Шры-Ланка), які перайшоў на Ам. на мацярык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідракара́лы
(н.-лац. hydrocorallia)
атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных, утвараюць вапняковыя калоніі жоўтага, ружовага, чырвонага або фіялетавага колеру, якія трывала прырастаюць да скал або камянёў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)