Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хвалепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на хвалю; які мае выгляд хвалі. Хвалепадобныя рухі. □ Над галавою гарэла паўночнае ззянне. Светлыя хвалепадобныя палосы пераліваліся рознымі колерамі, рухаліся, плылі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санато́рый, ‑я, м.
Спецыяльна абсталяваная для лячэння і адпачынку ўстанова курортнага тыпу. Ля самага мора, у засені густой паўднёвай зеляніны хаваюцца светлыя маленькія домікі. Гэта — дачы дзіцячага санаторыя.Хомчанка.
[Лац. sanatorium ад sano — лячу, вылечваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІО́РСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на Каўказе, паміж рэкамі Кура і Алазані, у Грузіі і Азербайджане (паўд. частка). Выцягнута з З—ПнЗ на У—ПдУ і рассечана ўздоўж далінай р. Іоры. Выш. ад 200 да 900 м. Складзена з пясчана-гліністых парод, пясчанікаў, кангламератаў. Невысокія горныя грады чаргуюцца з плоскімі раўнінамі і катлавінамі. Стэпы б.ч. узараныя. Месцамі пашыраны светлыя рэдкастойныя лясы. Усх. частка І.п. называецца Шыракскім стэпам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зга́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Разм. Успамін. У яе раскіданых думках найбольш было згадак пра брата.Мележ.Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прынясла...Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвід ціхаакіянскай сардзіны сям. селядцовых атр. селядцападобных. Пашыраны ў прыбярэжных водах Усх. Азіі ад Сахаліна да Паўд. Японіі і кіт. ўзбярэжжа Жоўтага мора.
Даўж. да 30 см. Спіна зеленавата-аліўкавая, бакі серабрыста-белыя, канец рыла і задняя ч. хваставога плаўніка чорныя. Па баках цела ўздоўж спіны цёмныя плямы (да 15), зрэдку размешчаны ніжэй светлыя плямы. Корміцца фіта- і зоапланктонам. Жыве да 8 гадоў. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖУХ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 7.3.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1972), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Творчасць адметная кампазіцыйнай завершанасцю, метафарычнасцю мыслення, філасафічнасцю, абагульненасцю вобразаў: серыя «Чарнобыльская хроніка», «Святая зямля», «Сон. Сом», «Снеданне на траве», «Светлыя дні восені», «Купалле», «Флора-пастушка», «Настальгія», «Чорны раяль у экстэр’еры», «Тры грацыі», «Чай з лімонам», «Дама ў чорным на зялёным», «Дзяўчынка і лета» (усе 1990—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́ЦКАЯ НІЗІ́НА,
усходняя ч Унутраных раўнінПаўд. Амерыкі ўздоўж рэк Парагвай і Парана. Даўж. з Пн на Пд каля 2300 км. Шыр. да 900 км. Уключае прыродныя вобласці Пантанал, Гран-Чака, Пампа і Міжрэчча. Уяўляе сабой сінеклізу Паўд.-амер. платформы, якая запоўнена магутнай тоўшчай кантынентальных, пераважна кайназойскіх адкладаў. На Пн клімат трапічны, летам вільготны; рэдкалессі і вял. балоты ўздоўж рэк. На Пд клімат трапічны, раўнамерны, вільготны; светлыя лясы, прэрыі і стэп. Земляробства. жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́ТАНА КО́ЛЬЦЫ,
канцэнтрычныя светлыя і цёмныя кольцы, што назіраюцца вакол пункта судатыкнення сферычных паверхняў дзвюх лінз або выпуклай сферычнай лінзы з плоскай пласцінкай пры асвятленні іх монахраматычным святлом. Апісаны І.Ньютанам у 1675. Узнікаюць у выніку інтэрферэнцыі святла ў тонкім паветр. зазоры паміж судатыкнёнымі паверхнямі. Пры асвятленні немонахраматычным (напр., белым) святлом Н.к. становяцца каляровымі. Назіранне формы кольцаў з’яўляецца зручным метадам кантролю якасці шліфоўкі пласцінак і лінз, а таксама праверкі дакладнасці формы плоскай і сферычнай паверхняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.
Зрасходаваць, затраціць. Купіць нічога не купілі — баяліся грошы патраціць.Якімовіч.Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы!Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)