Bhrer m -s, -

1) свідрава́льшчык

2) све́рдзел

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

свярдзёлак, ‑лка, м.

Невялікі свердзел. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бор2

(ням. Bohr)

стальны маленькі свердзел, якім карыстаюцца ÿ зубаўрачэбнай практыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДРЭВАРЭ́ЗАЛЬНЫ ІНСТРУМЕ́НТ,

інструмент для мех. апрацоўкі натуральнай драўніны і драўняных матэрыялаў рэзаннем. Складаецца з рэзальнай часткі (робіцца са зносаўстойлівых інструментальных сталей, цвёрдых сплаваў, абразіўных матэрыялаў) і мацавальнага прыстасавання (для замацоўвання на дрэварэзальных станках або ўтрымлівання ў руках). Бывае ручны, механізаваны і станочны.

Ручны Д.і. — пілы (лучковыя, двухручныя, нажоўкі), стругі (рубанкі, фуганкі, цыклі), долаты, свердлы, ручныя дрылі, корбы, сякеры, стамескі, штыхелі і інш. З’яўляецца часткай сталярна-цяслярнага інструменту. Механізаваны Д.і. — ручны інструмент з ал., пнеўматычным і інш. прыводам (эл. і бензінавыя ланцуговыя пілы, пнеўма- і электрадрылі, электрарубанкі і інш.). Станочны Д.і. — пілы (у выглядзе палатна, стужкі, дыска, цыліндра, устанаўліваюцца на распіловачных станках); фрэзы (насадныя і канцавыя, суцэльныя, састаўныя і зборныя), нажы стругальныя, лушчыльныя і інш., разцы такарныя (на фрэзерных, стругальных, лушчыльных, рубільных, такарных станках); свердлы, зенкеры, долаты, а таксама цыліндры, дыскі, бясконцыя стужкі з абразіўнай шкуркай, паліравальныя барабаны з абразіўнай пастай (на свідравальных, даўбёжных, шліфавальных і паліравальных станках).

Літ.:

Грубе А.Э. Дереворежущие инструменты. 3 изд. М., 1971;

Амалицкий В.В., Санев В.И. Оборудование и инструмент деревообрабатывающих предприятий. М., 1992.

А.​А.​Барташэвіч.

Станочны дрэварэзальны інструмент: 1, 2 — круглая (дыскавая) і паласавая (рамная) пілы; 3 — нож для стругання; 4—6 — цэльная, зборная і канцавая фрэзы; 7 — нож для фасоннага фрэзеравання; 8 — свердзел; 9 — свердзел, скамбінаваны з зенкерам; 10 — ланцуговае долата.

т. 6, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэ́бель, ‑бля, м.

Свердзел, пры дапамозе якога робяць свідравіны. Сёе-тое бачыў Васіль і раней і .. назіраў, як стэльмахі на будаўніцтве ў Мінску пракручвалі вялізным тэблем тоўстыя бярвенні. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

центрово́й в разн. знач. цэ́нтравы;

центровы́е игроки́ цэ́нтравыя гульцы́;

центрово́е сверло́ цэ́нтравы све́рдзел.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ко́лаваратсвердзел’ (Мат. Гом.). Гл. калаворат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́дарсвердзел’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), сві́дэр (Сл. ПЗБ), свідрава́ць (Сл. ПЗБ, Стан.). Запазычанне з польск. świder ‘тс’ < svьrdlo (гл. свердзел). Ст.-бел. свидеръ ‘свярдзёлак’ таксама з ст.-польск. świder (Булыка, Лекс. запазыч., 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табэ́лек ’свярдзёлак’ (Сцяшк.), табэ́ляк ’невялікі свердзел’ (Скарбы). Памяншальнае ад тэбель, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́мбель ‘тоўсты свердзел’ (У. Калеснік). Гл. тэбель; відавочна, з другаснай назалізацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)