памаўза́, -ы́, ДМ -е́, Т -о́й (-о́ю), мн. -ы́, -о́ў, м. і ж. (разм.).

Шкоднік, свавольнік.

Які гэты кот п.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арха́равец, ‑раўца, м.

Разм. лаянк. Буян, свавольнік; абадранец, валацуга.

[Ад уласнага імя маскоўскага обер-паліцмайстра і губернатара ў канцы 18 ст. Архарава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэ́за, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, гарэ́з.

Свавольнік, дуронік, непаседа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дураслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Свавольнік, гарэза, дуронік.

Ніяк не супакоіць гэтых дурасліўцаў.

|| ж. дураслі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалапу́т, -а, М -пу́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Легкадумны, пусты чалавек, баламут, свавольнік.

|| ж. шалапу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

озорни́к гарэ́за, -зы м., сваво́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гі́цаль, -цля, мн. -цлі, -цляў, м.

1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл; скуралуп (у 1 знач.; уст.).

2. перан. Свавольнік, нягоднік (лаянк.).

Ах, ты г.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́бенік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, пакараны смерцю праз павешанне на шыбеніцы.

2. Свавольнік, балаўнік або той, хто заслугоўвае толькі шыбеніцы; бандыт, галаварэз (разм., лаянк.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарвігалава́, -ы́, мн.о́вы і (з ліч. 2, 3, 4) -лавы́, -ло́ў, м. і ж. (разм.).

1. Гарэза, свавольнік.

2. Адважны чалавек, які ні перад чым не спыняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

imp [ɪmp] n.

1. чарцяня́, чарцянё; нячы́сцік

2. сваво́льнік, гарэ́знік, гарэ́за

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)