истопи́тьсяIIсов., разг. (о салеи т. п.) растапі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РАБА́Т,
горад, сталіца Марока. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага ак., у вусці р. Бу-Рэгрэг. 519 тыс.ж. (1998). Разам з суседнім г.Сале ўтварае прэфектуру Рабат-Сале; у межах прэфектуры 1220 тыс.ж. (1993). Вузел магістральных аўтадарог, чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт. Адм.-паліт., культурны і эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст., харч., дрэваапр., гарбарна-абутковая, швейная, паліграф., хімічная. Саматужная вытв-сць дываноў, керамічных і скураных вырабаў, чаканка па метале. Ун-т.
У 1150 паблізу ант. паселішча Сале (араб. Рыбат-аль-Фатх — лагер перамогі) Альмахады пабудавалі крэпасць, якая стала ядром умацаванага паселішча і базай для ваен. экспедыцый арабаў у Андалусію. З 17 ст. пачалося хуткае развіццё горада ў выніку масавага перасялення сюды з Іспаніі андалузскіх мусульман (маўраў) — умелых рамеснікаў, гандляроў і мараплаўцаў. З 1666 Р. у складзе шэрыфскай дзяржавы Алаўітаў. У 19 ст. важны паліт. і эканам. цэнтр Марока. У 1912—56 Р. — адм. цэнтр франц. зоны пратэктарату. У 1930—50-я г. цэнтр нац.-вызв. барацьбы. З 1956 сталіца незалежнага Марока.
Гіст. ядро Р. — цытадэль Удая (12—17 ст.) на скале ў вусці р. Бу-Рэгрэг, абнесеная зубчастай сцяной з прамавугольнымі вежамі і варотамі з чырв. часанага каменю. У 1185—89 горад меў абрыс няправільнага чатырохвугольніка і быў абнесены з Пд і Пн сцяной з пяццю варотамі. У 17 ст. падзелены сцяной на 2 ч. — паўд. (медына) і паўночную. У медыне знаходзяцца: мінарэт «Вежа Хасана» і руіны мячэці Хасана (абое канец 12 ст., не завершаны), мячэці Вялікая (14 ст. з пазнейшымі перабудовамі), эс-Суна (1785, перабудавана ў 2-й пал. 19 ст., адна з самых вялікіх у краіне), палац караля (1775, з перабудовамі), мячэць і маўзалей Мухамеда V (1966). Сучасны Р. забудоўваўся з 1912 паводле праекта франц.арх. А.Проста. У яго паўн.-ўсх.ч. — адм. і дзелавы цэнтр, уздоўж узбярэжжа — жылыя кварталы, на Пд — сады і вілы. На паўд.-ўсх. ускраіне горада знаходзяцца: Шэла (цяпер археал. музей) — у старажытнасці фінікійская калонія, пазней рым. калонія Сала (захаваліся руіны форума, капітолія, грабніц), у сярэднія вякі — некропаль Марынідаў (рэшткі сцяны і вароты, 1339); руіны маўзалеяў, памінальнага комплексу з мячэццю, мінарэтам, лазнямі (13—14 ст.). Музеі: мараканскага мастацтва, мясц.нар. рамёстваў, старажытнасцей.
Рабат. Мінарэт «Вежа Хасана» і руіны мячэці Хасана. 12 ст.Рабат. Вароты цытадэлі Удая. 12—17 ст.Рабат. Агульны выгляд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сква́раны
1.прич. жа́ренный; см. сква́рыць 1;
2.прил. (о сале) жа́реный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скрыль (род. скрыля́) м. (преимущественно о сале, сыре, огурце и т.п.) ломо́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выта́пливатьсяIIнесов., возвр., страд. (о салеи т. п.) выто́плівацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ната́пливатьсяIIнесов., страд. (о сале, воске и т. п.) нато́плівацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
На́едзь ’хвароба коней’ (пухав., Жыв. сл.), ’камень на зубах у каня’, ’жалвакі ў сале пад сківіцамі ў свіней’ (ТС). Ад нае́сці, гл. е́сці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́расць, ‑і, ж.
Спец.
1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.
2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.
3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сква́рыцьнесов.
1. (о сале) жа́рить;
2.разг. (о солнце) жа́рить, жечь, опека́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
про́ростьспец., в разн. знач. про́расць, -ці ж.;
трихи́ны нахо́дятся обы́чно не в са́ле, а в про́рости трыхі́ны знахо́дзяцца звыча́йна не ў са́ле, а ў про́расці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)