рака, левы прыток Дняпра, у Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл.Даўж. 28 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Халмы (Магілёўскі р-н). У верхнім цячэнні каналізаваная. Асн. прыток Лазнёўка (справа). Вадазбор (178 км²) раўнінны, пад лесам 44%. У нізоўі ракі сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зы́бісты, ‑ая, ‑ае.
1. Хвалісты, з зыбам. [За яварамі] — белавата-серабрысты і сцюдзёна-зыбісты плеск сажалкі.Ракітны.
2. Зыбкі, хісткі. На чаўне хтосьці крыкне «ратуйце!». Пойдзе лямант па зыбістай гаці.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
светлалі́сты, ‑ая, ‑ае.
Са светлым лісцем. Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйн[о]й асакі і кветак.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВУЖА́НКА,
рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток Лакнеі (бас. Прыпяці). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 92 км². Пачынаецца на У ад в. Грозаў Капыльскага р-на, цячэ па раўніне, якая абкружае Капыльскую граду, 14 км рэчышча каналізавана. На рацэ 2 сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
да́мба, ‑ы, ж.
Штучны насып для засцярогі мясцовасці ад затаплення, для абгароджвання вадасховішч і пад. Насыпаць дамбу. □ Сажалкі аддзелены адна ад адной землянымі дамбамі, на якіх расце высокая трава.А. Вольскі.
[Ад гал. dam.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глі́ністы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з гліны, мае ў сабе прымесь гліны. Гліністая глеба. Гліністы раствор. Гліністае дно сажалкі.
2. Колерам падобны на гліну. Сустракаюцца гусі з жоўтым, гліністым апярэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІМНАБІЁНТЫ [ад грэч. limnē возера + біёнт(ы)],
расліны і жывёлы, якія жывуць у кантынентальных вадаёмах з запаволеным водаабменам (азёры, вадасховішчы, сажалкі). Расліны падзяляюць на макрафіты і мікрафіты, у жывёл вылучаюць 3 асн. групы: зоабентас (лічынкі насякомых, малашчацінкавыя чэрві, малюскі, ракападобныя), зоапланктон (калаўроткі, ракападобныя) і нектон (рыбы). Гл. таксама Лімнафільныя жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́НТУПКА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Страча (бас.р. Вілія). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх град. У межах г.п. Лынтупы сярод парку на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вадазлі́ў, ‑ліва, м.
Спец. Адтуліна ў верхняй частцы плаціны для сцёку лішняй вады. Акрамя плаціны неабходна зрабіць вадазліў, паглыбіць дно, каб пры запаўненні сажалкі вадой глыбіня была не менш двух метраў.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́БРЫК 1-ы,
рака ў Беларусі, у Ганцавіцкім, Пінскім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 109 км. Пл. вадазбору 1900 км². Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на ПнЗ ад в. Сукач Ганцавіцкага р-на, цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Прыпяць за 2 км на ПнЗ ад чыг. ст. Прыпяць. Асн. прытокі: Вісліца (справа), каналы Хатыніцкі, Прысць, Багданаўка (злева).
Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шыр. ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5—3 км ад старога. Шыр. да 3—3,5 м у вытоку, 35—40 м у вусці. Берагі сярэдне стромкія, месцамі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. У міжрэччы Бобрыка і Вісліцы ў Пінскім р-не створаны наліўное вадасх. Пагост і сажалкі рыбгаса «Палессе», 2 невял. сажалкі каля в. Парахонск.