сто́ўпіцца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -піцца; -пімся, -піцеся, -пяцца; зак.

Сабрацца ў адным месцы вялікай колькасцю, натоўпам.

С. каля ўваходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазбіра́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Сабрацца ў адным месцы — пра ўсіх, многіх.

Да вагона пазбіраліся людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

накопи́ться назбіра́цца, сабра́цца; набра́цца; эк. накапі́цца; см. нака́пливаться 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

стечься

1. сцячы́ся, мног. пасцяка́цца;

2. перен. сысці́ся, сабра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

гука́нне, -я, н. (разм.).

1. гл. гукаць.

2. Перагукванне, каб сабрацца разам.

Гу́канне вясны — старажытны язычніцкі вясновы абрад, які сімвалізуе абуджэнне прыроды пасля працяглай зімы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ску́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

Сабрацца ў кучу, у адно месца.

Воблакі скучыліся.

Вучні скучыліся ля дзвярэй класа.

|| незак. ску́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нацэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца.

2. перан. Падрыхтавацца, сабрацца што-н. зрабіць.

Н. ў паездку.

|| незак. нацэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

накапі́цца, ‑копіцца; зак.

Паступова сабрацца, павялічыцца ў якой‑н. колькасці; назапасіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́, -цяку́ць; -цёк, -цякла́, -кло́; зак.

Паступова сцякаючы або прасочваючыся, сабрацца дзе-н.

У падвал нацякла вада.

|| незак. нацяка́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

спе́шны, -ая, -ае.

Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць; тэрміновы.

Спешная работа.

Спешна (прысл.) сабрацца на сход.

Спешнае заданне.

|| наз. спе́шнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)