На́шынец ’наш, тутэйшы, зямляк’ (Сабаленка), ’чалавек з мясцовага асяроддзя’ (Ян.), нашчанец ’наш чалавек, свой брат’ (Нас., Гарэц.), на́шчыніц ’мясцовы чалавек, тубылец’ (Нік. Очерки; мсцісл., З нар. сл.), рус. нашенец ’наш, свой чалавек’, ст.-польск. naszyniec ’тс’, чэш., славац. пасінее ’тс’, славен. паспее ’наш, зямляк, суайчыннік’, серб.-харв. нашинац ’тс’, балг. на́шенец ’тс’, макед. нашинец ’тс’. Утворана ад *нашын‑ скі (Снишына, гл.), параўн. рус. нашинский, на́шенский ’наш, належачы нам’, чэш., славац. našinsky, серб.-харв. нашински, балг. на́шенски, макед. нашински (гл. ESSJ SG, 2, 440) або ад *нашын, параўн. рус. на́шин ’наш’ (пск., цвяр., СРНГ); формы з ‑шч‑ ад *нашчынскі, што магло быць утворана ад наскі, наські (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паадтава́ць, ‑тае; зак.

Адтаць — пра ўсё, многае. Дзень быў якраз адліжны, шыбы акон зусім паадтавалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папасядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; зак.

Разм. Пасядзець доўга, неаднаразова. [Лёня] ведаў, колькі я папасядзеў над нарысам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Маркоціцца некаторы час. У нядзелю цэлы дзень я прамаркоціўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легкаві́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і легкавушка. Пачуўся рокат матора з большым. Ішоў легкавік. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шугаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Вырасці высокім. Ярына вышугала, як у добрыя даваенныя гады. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяпру́к, вепрука, м.

Самец свінні. Неяк.. [Леўка] скмеціў, што Панюкоў Ціхон забіў перад вялікаднем ладнага вепрука. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ралава́ты, ‑ая, ‑ае.

З раламі. Ля самага паркана расла раскідзістая ралаватая ліпа з бусліным гняздом. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́па, ‑ы, ж.

Абл. Павець. Аж пад тую шопу, дзе сох калісь сырэц, забраўся я. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́гадзь, ‑і, ж.

Абл. Непагадзь. Касцы могуць касіць і ў негадзь, у дождж яшчэ лепш косіцца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)