гламазда́, -ы́, М -дзе́, ж. (разм.).

Пра няўклюднага чалавека, пра нязграбную рэч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што-не́будзь, чаго-не́будзь, чаму-не́будзь, займ. неазнач.

Які-н. прадмет (з’ява, рэч) або усё роўна які прадмет (з’ява, рэч).

Кожны раз што-н. прывозіць.

Дай чаго-небудзь з’есці.

Раскажы што-н. цікавае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жале́зіна, -ы, мн. -ы, -зін, ж. (разм.).

Кавалак жалеза; непатрэбная рэч з жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вещь в разн. знач. рэч, род. рэ́чы ж.;

вещь в себе́ филос. рэч у сабе́;

вещь для нас филос. рэч для нас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакра́жа, -ы, мн. -ы, -ра́ж, ж.

1. гл. красці.

2. Украдзеная рэч.

Адшукаць пакражу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Купленая рэч.

Паказаць новую пакупку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднашэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. паднесці.

2. Паднесеная рэч, падарунак.

Дарагое п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свабо́дна, прысл.

Проста, лёгка, без цяжкасцей (разм.).

Тут с. можна памясціцца.

С. купіць патрэбную рэч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́занка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Вязаная рэч (кофта, світар і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарга́ра, -ы, мн. -ы, -га́р, ж.

Пра вялікую нязграбную рэч, а таксама пра няскладнага высокага чалавека.