радыёрэпраду́ктар, ‑а, м.

Тое, што і рэпрадуктар. Банадысю нават здалося, што з боку пасёлка даносіцца вясёлая Музыка — мажліва, там і сапраўды так моцна гучаў вулічны радыёрэпрадуктар. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалязя́ка, ‑і, ДМ ‑зяцы, ж.

Разм. Грубая жалезная рэч; жалезіна. — Ну, як, дзядзька, усё ў парадку, рэпрадуктар працуе? — бразгаючы крывымі жалязякамі для лазення на слупы, весела спытаў .. [Толік]. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг. ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл. rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

репроду́ктор​II спец. (хозяйство, специализирующееся на производстве и выращивании молодняка или сортовых семян) рэпраду́ктар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

amplifier

[ˈæmplɪfaɪər]

n.

1) узмацня́льнік -а m. (у ра́дыё)

2) гу́чнагавары́цель -я, рэпраду́ктар -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ву́лічны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да вуліцы, знаходзіцца на вуліцы. Вулічных тратуары. Вулічны рэпрадуктар, ліхтар. □ Зося і Міхалка селі на вулічны камень, не ведаючы, куды падацца. Чорны. // Які адбываецца на вуліцы. Вулічных гульні. // Які выходзіць, вядзе на вуліцу. Вулічных вароты. Вулічнае акно.

2. Які праводзіць большую частку свайго часу на вуліцы; беспрытульны. Вулічных хлапчукі.

3. Уласцівы быту вуліцы (у 3 знач.); вульгарны. Вулічная мянушка. Вулічная лаянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпа́ты, ‑ая, ‑ае.

Глухаваты, сіплы, нячыстага тону (пра гук). Кожны паравоз крычыць па-свойму.. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў вольных туманах і завеях. Лынькоў. Хрыпатымі галасамі маладых пеўнікаў пачынаўся новы дзень. Гроднеў. // Які ўтварае такія гукі. Дуня заводзіла хрыпаты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара. Колас. Але недзе пасля Бахмача, якраз тады, калі змоўк у вагоне хрыпаты рэпрадуктар, прыёмнічак раптам ажыў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму без правадоў электрамагнітных хваль для ўстанаўлення сувязі, вяшчання, тэлебачання і пад. Вынаходца радыё. Звязацца па радыё.

2. Тое, што і радыёперадача (у 2 знач.). Слухаць радыё.

3. Разм. Тое, што і радыёпрыёмнік; рэпрадуктар. Уключыць радыё. □ У маленькім пакойчыку, на самаробным століку было.. радыё. Чорны.

4. Ужываецца замест некаторых складаных слоў, першай састаўной часткай якіх з’яўляецца «радыё...» (радыёвяшчанне, радыёкропка, радыёсувязь, радыётэхніка і пад.). Працаваць на радыё. □ У радыё [Валодзя] таксама не надта разбіраецца. Шамякін.

[Ад лац. radio — выпраменьваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́пар, ‑а, м.

1. Труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку. У руках цыбатага хлапца апынуўся бляшаны рупар, і, прыставіўшы яго да вуснаў, ён загудзеў: — Таварышы! Перш за ўсё правядзём спаборніцтва бегуноў. Мікуліч. // перан.; чаго. Кніжн. Той, хто перадае, выказвае, распаўсюджвае чые‑н. ідэі, погляды. З гаворкай Якубовіча ніяк не згаджаецца Антон Корж, вобраз якога ў апавяданні па сутнасці з’яўляецца рупарам ідэй аўтара. Лойка. Агітацыйна-масавая графіка перыяду грамадзянскай вайны была рупарам ідэй Камуністычнай партыі. Шматаў.

2. Разм. Рэпрадуктар у выглядзе такой трубы. У пасёлку каля слупа з рупарам стаяла некалькі мужчын і жанчын з дзецьмі. Кулакоўскі. — Дарэчы, чаму ў вас на кухні ніколі рупар не выключаецца? Грамовіч.

[Ад гал. roerper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)