Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Rekon|struíerungf -, -en, ~struktión
f -, -en перабудо́ва, рэканстру́кцыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЖЛО́БА Людміла Аляксандраўна (н. 16.5.1947, г. Новасібірск, Расія),
бел. архітэктар. Скончыла Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1971). З 1973 працуе ў ін-це «Мінскпраект». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975, у сааўт.) і часткі праспекта Скарыны (1985), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ..., (лац. re...), прыстаўка, якая абазначае: 1) паўторнае, аднаўляльнае дзеянне (напр., рэканструкцыя); 2) супрацьлеглае, зваротнае дзеянне, процідзеянне (напр., рээміграцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ашчало́пак ’выбоіна, няроўнасць’ (Касп.). Да прасл.ščьlpъ (рэканструкцыя Махэка₂, 105) ці ščьlbъ (рэканструкцыя Трубачова, Проспект, 85) параўн. укр.шчовб, щолопок ’вяршыня гары’, чэш.člupek ’вяршыня гары; бугарок; ямка, у якую сцякае вада’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖЛО́БА Мікалай Фёдаравіч (н. 5.1.1935, г. Гомель),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1960). Працаваў з 1952 у канструктарскім бюро Мін-ва гандлю, з 1962 у Ін-це будаўніцтва і архітэктуры, з 1971 у «Белкамунпраекце», з 1974 у «Мінскпраекце». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975) і тэр. стадыёна «Дынама» (1980), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), 17 паркаў і сквераў вакол водна-паркавай сістэмы (1988), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад Камсамольскага воз. да вадасх. Дразды (1989), помнік партызанам-падпольшчыкам братам Сянько (1973, у сааўт.). Сярод інш. работ: праект генплана г. Старыя Дарогі (1967), паркі ў Оршы (1971), Віцебску (1972), Кобрыне (1973), Асіповічах (1982), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт-.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТКО́ЎСКІ Сяргей Барысавіч (17.7.1917, С.-Пецярбург — 24.10.1995),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1940). З 1946 у Мінску, працаваў у праектных ін-тах, у 1960—65 гал. архітэктар ін-та «Мінскпраект», з 1978 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хім. і біля. ф-таў БДУ (1950), крыты плавальны басейн Ін-та фізкультуры (1953); паліграфічны камбінат імя Я.Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф.Скарыны (1958, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), карпусы гадзіннікавага з-да (1963), павільён ВДНГ Беларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усе ў сааўт.). Помнік Я.Купалу ў Араў-парку пад Нью-Йоркам (1973, скульпт. А.Анікейчык); бюст касманаўта П.І.Клімука ў Брэсце (1978, скульпт. І.Міско) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
restoration[ˌrestəˈreɪʃn]n.
1. рэстаўра́цыя, рэканстру́кцыя
2. аднаўле́нне;
the restoration of diplomatic relations between the two co untries аднаўле́нне дыпламаты́чных зно́сін памі́ж дзвюма́ краі́намі
3. the Restoration Рэстаўра́цыя, эпо́ха Рэстаўра́цыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НІЧКА́САЎ Анатоль Іванавіч (н. 19.6.1955, г. Новасібірск, Расія),
бел. архітэктар. Скончыў Новасібірскі інж.буд.ін-т (1978). Працаваў у Новасібірску. З 1981 у г. Бабруйск Магілёўскай вобл. ў майстэрні ін-та «Магілёўграмадзянпраект», нам.гал. архітэктара, гал. архітэктар горада, з 1990 у Дзяржбудзе Беларусі, з 1992 дырэктар ін-та «Мінскграмадзянпраект», у 1994 гал. архітэктар Мінска, з 1994 — нам. міністра архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: у Бабруйску — генплан горада, будынкі адміністрацыйны, аўтавакзала, жылы раён Крывы Крук, рэканструкцыяпл. Перамогі (усе 1980-я г.); жылы гарадок «Рось» у г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. (1993—97, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998), рэсп. цэнтр спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт» у г. Смалявічы Мінскай вобл. (1995), рэканструкцыя цэнтра г. Шклоў Магілёўскай вобл. (1999), жыллёвы комплекс «Алімпійскі» (буйнапанэльныя дамы з мансардамі) па праспекце Машэрава ў Мінску (2000, будуецца; кіраўнік аўтарскага калектыву).