спецыялізаваная комплексная галіна права, нормы якога замацоўваюць асн. прынцыпы арг-цыі і дзейнасці с.-г. прадпрыемстваў і аб’яднанняў, рэгулююць іх узаемаадносіны паміж сабой і дзяржавай, з работнікамі сельскай гаспадаркі і грамадзянамі, якія вядуць індывід. сялянскую (фермерскую) гаспадарку. Прававымі ін-тамі аграрнага права з’яўляюцца: аграрныя праваадносіны, прававое рэгуляванне пераходу да рыначных адносін у аграпрамысл. комплексе, дзярж.рэгуляванне сельскай гаспадаркі, прававое становішча суб’ектаў гаспадарання, арганізацыйна-прававыя формы іх кіраўніцтва, права ўласнасці на зямлю і сродкі вытв-сці, рэгуляванне працоўных адносін, аплата працы і размеркаванне прыбыткаў і інш.Асн. крыніцы аграрнага права на Беларусі — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі, законы аб праве ўласнасці на зямлю, аб плацяжах за зямлю, аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Regulíerungf -, -en рэгулява́нне, спра́ўджанне (гадзінніка і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
валюмкантро́ль
(ад фр. volume = аб’ём + кантроль)
вымярэнне і рэгуляванне сілы гуку пры электраакустычнай перадачы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыспенса́цыя
(лац. dispensatio = рэгуляванне)
індывідуальнае вызваленне дадзенай асобы ад дзеяння пэўнага царкоўнага правіла або абяцання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НУРЭ́КСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р.Вахш, у Таджыкістане. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўненне з 1972. Пл. 98 км², аб’ём 10,5 км³, даўж. 70 км, найб.шыр. 1 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады да 53 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЯКА́МСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р.Кама, у Татарстане і Удмурцкай Рэспубліцы (Расія). Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўняецца з 1978. Пл. 2580 км², аб’ём 12,9 км³, даўж. 270 км, найб.шыр. 25 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 3 м. Палепшаны ўмовы суднаходства; выкарыстоўваецца для водазабеспячэння.
гідраўлічная перадача, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні гідрастатычнага напору вадкасці. Бывае зваротна-паступальнага, зваротна-паваротнага і вярчальнага руху. Забяспечвае бесступеньчатае рэгуляванне скарасцей вядзёных механізмаў з малой інерцыйнасцю і аўтам. засцераганнем ад перагрузак. Уваходзіць у склад аб’ёмнага гідрапрывода машын.
Гідрастатычная перадача складаецца з аб’ёмнай помпы (вядучае звяно), аб’ёмнага гідраўлічнага рухавіка, рэзервуара для рабочай вадкасці і трубаправодаў (часам замест помпы выкарыстоўваюць гідраакумулятар). Рабочая вадкасць засмоктваецца помпай у яе рабочыя камеры, а затым напампоўваецца ў рабочыя камеры гідрарухавіка (гідраматора, гідрацыліндра). З гідрарухавіка вадкасць зліваецца ў рэзервуар, адкуль зноў засмоктваецца помпай. Рэгуляванне скорасці гідрарухавіка ажыццяўляецца зменай аб’ёмаў рабочых камер. Прамысл. выкарыстанне гідрастатычнай перадачы адносяць да 1795, калі быў вынайдзены гідраўлічны прэс, з 1920—30-х г. пачала выкарыстоўвацца ў металарэзных станках і інш. машынах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЧАГА́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р. Ілі, у Алма-Ацінскай і Талды-Курганскай абл. Казахстана. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запаўняецца з 1970. Пл. 1847 км², аб’ём 28,14 км³, даўж. 180 км, найб.шыр. 22 км. Шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбаводства і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р Зея, у Амурскай вобл. Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1974—80. Пл. 2420 км², аб’ём 68,4 км³, даўж. 225 км, найб.шыр. 24 км. Ажыццяўляе шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 26 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт і барацьбы з навадненнямі. Суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Об, у Новасібірскай вобл. і Алтайскім краі (Расія). Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1957—59. Пл. 1070 км², аб’ём 8,8 км³, даўж. 200 км, найб.шыр. 17 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 5 м. Палепшаны ўмовы суднаходства; выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння. Рыбалоўства.