His view of life is very realistic. Ён глядзіць на жыццё без ілюзій.
2. практы́чны, прагматы́чны;
Let’s be realistic. Давайце падыдзем да пытання практычна.
3.рэалісты́чны; натуралісты́чны;
a realistic novelрэалісты́чны рама́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wáhrheitsgemäßa праўдзі́вы, рэалісты́чны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вольналюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца свабодалюбствам, імкнецца да волі. Вольналюбівыя народы. □ «Ваўкалак» — твор рэалістычны, у ім яскрава выявіліся вольналюбівыя настроі і імкненні працоўнага люду.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслядо́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паслядоўнага. Паслядоўнасць доказаў. □ Уменне перадаць паслядоўнасць і праўдзівасць перажыванняў дазваляе пісьменніку стварыць паўнакроўны рэалістычны характар без вострых калізій.Каваленка.Успаміны ішлі ўрыўкамі, без усякай паслядоўнасці.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРЫ́ЗМ (італьян. verismo ад vero праўдзівы),
рэалістычны кірунак у італьянскім мастацтве канца 19 ст., блізкі да натуралізму. Сфарміраваўся пад уздзеяннем тэорыі натуралізму Э.Заля і ідэй італьян. нар.-вызв. Руху. Для верызму характэрныя цікавасць да перажыванняў простага чалавека, вастрыня драм. калізій, увага да сац. праблематыкі. Найб. выявіўся ў л-ры (Дж.Верга, Л.Капуана, Г.Дэледа), оперы (П.Масканьі, Р.Леанкавала, Дж.Пучыні), выяўл. мастацтве (мастакі Ф.П.Мікеці, Дж.Пеліца да Вальпеда, скульптары В.Вела, В.Джэміта і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
веры́зм
(іт. verismo, ад лац. verus = праўдзівы)
рэалістычны кірунак у італьянскай літаратуры і мастацтве канца 19 ст., блізкі да натуралізму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напра́мак, -мку, мн. -мкі, -мкаў, м.
1. Лінія руху, бок, у які накіраваны рух, дзеянне.
Ісці ў паўночным напрамку.
Змяніць н.
2.перан. Шлях развіцця чаго-н.
Н. развіцця краіны.
3. Участак фронту.
Баі на заходнім напрамку.
4. Грамадская, навуковая і інш. плынь.
Рэалістычны н. у літаратуры.
5.у знач.прысл.напра́мкам. У кірунку да чаго-н.
Пайсці напрамкам да лесу.
◊
Браць (узяць) напрамак — пачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АХЛО́ПКАЎ Мікалай Пятровіч (15.5.1900, г. Іркуцк — 8.1.1967),
рускі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1948). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1923 акцёр Т-ра імя У.Меерхольда. З 1930 узначальваў Рэалістычныт-р, з 1938 рэж. і акцёр т-ра імя Я.Вахтангава. У 1943—66 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра драмы (з 1954 т-р імя У.Маякоўскага). Яго спектаклі вызначаліся яскравай тэатральнасцю, публіцыстычнасцю, манументальнасцю, шырокім выкарыстаннем умоўнасці і сінт. сродкаў выразнасці, пошукамі новых тэатр. формаў. Сярод пастановак: «Арыстакраты» М.Пагодзіна (1935), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1954), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Медэя» Эўрыпіда (1961). Акцёрскае мастацтва Ахлопкава адметнае спалучэннем арганічнасці пачуццяў з экспрэсіўнай выразнасцю вобраза. Здымаўся ў кіно: Васіль Буслаеў («Аляксандр Неўскі»), камісар Вараб’ёў («Аповесць пра сапраўднага чалавека»), Батманаў («Далёка ад Масквы») і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949 (двойчы), 1951 (двойчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ро́давы1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да роду (у 1, 2 і 9 знач.); радавы. Родавы лад. □ У цэлым.. вобраз чалавека, які раскрываецца ў «Вянку» [М. Багдановіча], рэалістычны, хоць яго рэалізм, вядома, спецыфічны, рэалізм лірыкі як родавай і жанравай асобнасці мастацтва.Лойка.
2. Які належыць роду, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Выпіваючы, Талімон закусваў толькі ракамі. Павагу да іх ён лічыў родавай асаблівасцю ўсіх Забродскіх.Кулакоўскі.
ро́давы2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да родаў, бывае пры родах. Першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька. Трывай, мілая, грывай.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе ў рэчаіснасці; не ўяўны. Рэальны прадмет. Рэальны факт. □ Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні.В. Вольскі.// Сапраўдны, яўны. «Грамада» з кожным днём расла і набірала сілы, станавілася рэальнай пагрозай для акупацыйных планаў урада на «крэсах усходніх».Машара.
2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін. Рэальны погляд на жыццё. Рэальная ацэнка абставін.
3. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Рэальны тэрмін.
4.Уст. Тое, што і рэалістычны (у 2 знач.).
•••
Рэальнае вучылішчагл. вучылішча.
Рэальная заработная платагл. плата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)