Ку́качкарытуальны хлеб’, параўн. літ. kukė, kukelė ’баханка’ (Сл. паўн.-зах., 2, 560).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Выліко́нна, вылыко́нна булочка ’велікодны рытуальны асвячоны хлябец, які захоўваўся ўвесь год’ (Клім.). З велікодны з асіміляцыяй д > н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

voodoo [ˈvu:du:] n. вядзьма́рства, шама́нства; ма́гія;

a voodoo dance магі́чны або́ рытуа́льны та́нец;

put a voodoo on smb. зачаро́ўваць; урака́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sakralny

sakraln|y

сакральны; рытуальны; абрадавы;

muzyka ~a — рытуальная (абрадавая) музыка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ceremonial

[,serəˈmoʊniəl]

1.

adj.

1) фарма́льны

2) абра́давы, рытуа́льны

2.

n.

1) цырыманія́л -у m.

2) абра́д, рытуа́л -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сакрамента́льны

(с.-лац. sacramentalis, ад лац. sacramentum = клятва, прысяга)

1) абрадавы, рытуальны; свяшчэнны, варты пакланення;

2) традыцыйны, які стаў звычаёвым (напр. с-ая фраза).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сакрамента́льны

(с.-лац. sacramentalis, ад лац. sacramentum = клятва, прысяга)

1) абрадавы, рытуальны, свяшчэнны, варты пакланення;

2) традыцыйны, які стаў звычаёвым (напр. с-ая фраза).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

МА́СКА (франц. masque ад сярэднелац. mascus),

1) спецыяльная накладка з проразямі для вачэй, якая формай і малюнкам нагадвае твар чалавека, мысу жывёлы, галаву міфалагічнай істоты і інш. Паводле прызначэння падзяляюцца на рытуальна-абрадавыя і тэатр., у т. л. паўмаскі (закрываюць толькі верхнюю частку твару). Бываюць таксама парныя (2 выканаўцы паказваюць адну істоту), калектыўныя (пад адной М. хаваюцца некалькі выканаўцаў), М.-касцюмы, М., якія трымаюць у руках або надзяваюць на пальцы. Ужываецца і як элемент акцёрскага грыму (пластычная наклейка). Вядома са старажытнасці як паляўнічая маскіроўка, рытуальны атрыбут татэмічных і інш. язычніцкіх культаў, у якіх мела магічнае значэнне. Як элемент тэатр. грыму ўжывалася ў ант. т-ры, пазней у італьян. камедыі дэль артэ, паказах скамарохаў і інш. Найб. пашырана ў традыц. культуры народаў Азіі і Афрыкі. На Беларусі М. карысталіся скамарохі («мядзведзь», «каза», дзед і інш.), асобныя персанажы ў паказах нар. драм («Цар Максімілян»), акцёры т-раў Радзівілаў у алегарычных балетах. Як адзін са сродкаў сцэн. выразнасці сустракаецца ў пастаноўках сучасных т-раў, асабліва ў т-ры лялек.

2) Гіпсавы злепак з твару нябожчыка.

Тэатральныя маскі дэманаў з Шры-Ланкі.

т. 10, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Карава́йрытуальны вясельны хлеб’, укр. коровай ’тс’, рус. коровай ’тс’, балг. кравай ’тс’, серб.-харв. кра̀ва̑ј ’тс’, славен. kravâj ’тс’ (заходнеславянскія паралелі адсутнічаюць). Аб фальклорных даных гл. Іванаў-Тапароў, Иссл., 243 і наст. Традыцыйна каравай разглядаецца як «бык-жаніх» («каравайкарова»), каравайварапай ’выкрадальнік нявесты’ ў адпаведнасці з абрадам «умыкання». Словаўтваральная мадэль выкарыстоўвае фармант ‑ějь/‑(j)ajь (Ваян, Gram. comp. IV, 532; SP, 1, 88). Параўн. літ. vasarà ’лета’, vasarójis ’яравы хлеб’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асу́шак ’сухая скарынка’ (БРС), асу́шчык ’тс’ (Клім.), осух ’першы кусок хлеба, адрэзаны ад бохана’ (Шатал.), асу́х ’сухі кавалак хлеба’ (Лекс. Палесся). Укр. осу́шок ’тс’. Хаця беларускія гаворкі, як паказвае Вештарт, Лекс. Палесся, 121, ведаюць значэнне ’сухая скарынка’, іншаславянскія паралелі паказваюць, што гэта, магчыма, ’асобы рытуальны хлябец’. Так, у в.-луж. wosušk, польск. osuch, osuszek, дзе гэта спецыяльны гатунак хлеба на каляды’, блізкае значэнне і ў славац. osúcht, osúšok; магчыма, таму ёсць і спецыяльныя адценні значэння ў беларускай мове. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і ўкраінскага слоў. Структура беларускага слова ўказана правільна ў Сцяц., Нар., 29: о‑ + сух + ‑ькъ > асушак. Гл. ашушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)