сістэмы меладычных ладоўстараж.-грэч. музыкі, засн. на тэтрахордах. Паводле інтэрвальнага складу тэтрахорды падзяляюцца на дыятанічныя, храматычныя і энгарманічныя. У дыятанічных тэтрахордах у залежнасці ад размяшчэння вял. і малых секунд (гл.Інтэрвал) адрозніваюць дарыйскія, фрыгійскія, лідыйскія. У выніку аб’яднання тэтрахордаў (злітнага ці раздзельнага) утвараліся больш складаныя, у т. л. актаўныя, лады (гл.Натуральныя лады). Лады, як і рытмы, лічыліся носьбітамі пэўнага характару.
Літ.:
Античная музыкальная эстетика. М., 1960;
Герцман Е. Античное музыкальное мышление. Л., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГРЫНО́ВІЧ Уладзімір Вікенцьевіч (13.1.1941, Мінск —9.5.1994),
бел. мастак-кераміст, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970), з 1970 выкладаў у ім. Працаваў у тэхніцы керамікі. Стварыў ганчарныя формы, засн. на бел.нар. традыцыях: кампазіцыі з дэкар. ваз (1978), дэкар. формы «Рытмы росту» (1982), «Подых зялёнага ветру» (1988), «Успаміны пра лета» (1993), набор керамікі для летніка (1992) і інш. Аўтар навук. і метадычных прац па бел.дэкар.-прыкладным мастацтве. Адзін з аўтараў альбома «Беларуская кафля» (1989).
французскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Школе тэатр.-дэкарацыйнага мастацтва ў Бельвіле. Зазнаў уплывы неаімпрэсіянізму, П.Сезана, кубізму. Заснавальнік (з С.Тэрк-Дэланэ) плыні арфізм. Дынаміку руху і рытмаў перадаваў з дапамогай вылучаных ім заканамернасцей узаемапранікнення асн. колераў спектра і ўзаемаперасячэння крывалінейных паверхняў. Аўтар абстрактных карцін («Дыск», «Круглыя формы», 1912—13, «Даніна павагі Блерыо», 1914, «Радасць жыцця», 1930—31, «Рытмы», 1930—37), пейзажаў («Чырвоная Эйфелева вежа», 1910), лаканічных нацюрмортаў («Кафейнік, партугальскі нацюрморт», 1915—16), партрэтаў («Ф.Супо», 1922) і інш.Іл. глядзі ў артыкуле Жывапіс.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
П’ЯЧЭНЦІ́НІ (Piacentini) Марчэла (8.12.1881, Рым — 19.5.1960),
італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў АМ і ун-це ў Рыме. З 1929 праф.Рым. ун-та. У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў. Асн. работы: ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—29) у Бергама, комплексы спартыўны Фора Італіка (1928—34) і Сусв. выстаўкі (р-н ЭУР; з 1937, абодва ў сааўт.), універсітэцкі гарадок (1930—35, планіроўка і будынак рэктарата) у Рыме, Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928) і Мілане (1932—40), рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932) у Брэшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СКАЛІ (Pàscoli) Джавані (31.12.1855, Сан-Маўра Паскалі, Італія — 6.4.1912),
італьянскі паэт.Праф. ва ун-тах Месіны (з 1897), Пізы (з 1902), Балонні (з 1905). У зб-ках вершаў «Тамарынд» (1891), «Першыя вершы» (1897), «Песні Кастэльвек’ё» (1903), «Застольныя паэмы» (1904), «Оды і гімны» (1906) і інш. паэтызацыя штодзённасці, імпрэсіянісцкія рытмы, жывое адчуванне прыроды, шчырасць перажыванняў. У многіх яго вершах заклікі да «хрысціянскага сацыялізму», брацтва людзей перад пагрозай вайны, спробы адысці ад рэчаіснасці ў свет успамінаў, дэкадэнцкія матывы, туманная сімволіка. У «Канцонах караля Энцыо» (1908), «Італійскіх паэмах» (1911), «Паэмах Рысарджымента» (1913) апявае гісторыю Італіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУРЫ́ЛА Уладзімір Усеваладавіч (н. 16.12.1950, Масква),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў манум.-дэкар. мастацтве, маст. праектаванні, станковым жывапісе. Аўтар маст. афармлення станцый Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» (1979—84), «Плошча Я.Коласа» (1980—81), «Пушкінская» (1997); Палаца культуры з-да «Оптык» у г. Ліда Гродзенскай вобл. (1985), Нац. цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (1990—96), залаў прыёмаў Дома ўрада Беларусі (1993—98), рэзідэнцыі пасла Турцыі (1999), салона «Пасольства прыгажосці» (2001) у Мінску; жывапісных кампазіцый «Нацюрморт з хурмой», «Пеўні» (абедзве 2000), серыі «Палескія замалёўкі» (2002) і інш.
Л.Ф.Салавей.
У.Чурыла. Размалёўка «Чароўныя рытмы» ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пейсмеке́р
(англ. pacemaker)
спецыялізаваныя клеткі, здольныя генерыраваць і падтрымліваць ваганні, якія перадаюцца па праводных шляхах і ўцягваюць іншыя клеткі ў біялагічныя рытмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КІСЯЛЁЎ Фёдар Сцяфанавіч (н. 15.9.1946, в. Іванава Слабада Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. акварэліст; прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1971). Выкладаў у Магілёўскім культ.-асв. вучылішчы (1973—79). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «Вартавыя неба» (1973), «У краі азёрным» (1976), серыя «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982), «Полацк, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр» (1988), «Ноч у Гімраку» (1991), «Паводка ў Падніколлі» (1993), «Лідскі замак» (1996), «Восеньская вясёлка» (1997). Асн. роля ў стварэнні лірычнага або рамант. вобраза прыроды, арганізацыі эфектнай рытмічнай структуры кампазіцыі належыць дынамічным, падкрэслена вольным і лёгкім спалучэнням колераў.