Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трот, ‑у, М троце, м.
Від алюру, кароткая рысь у каня.
[Англ. trot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алю́р, ‑у, м.
Спосаб хады альбо бегу каня (рысь, галоп і інш.).
[Фр. allure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bobcat
[ˈbɑ:bkæt]
n.
амэрыка́нская рысь
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рысі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае добрую рысь 1 (пра каня). Фурман ледзьве стрымліваў спрыт мышастых рысістых коней.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трот
(англ. trot)
від алюру, кароткая рысь у каня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛЮ́РЫ (франц. allure літар. хада),
віды руху каня. Адрозніваюць алюры натуральныя і штучныя. Натуральныя алюры: хада (павольныя алюры) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя алюры ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — алюры ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя алюры ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Штучныя алюры (у конным спорце і цыркавым мастацтве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг.