арнамента́льны

(ад арнамент)

1) які з’яўляецца арнаментам, складаецца з арнаменту (напр. а. роспіс);

2) пышны, вычварны; багаты на ўпрыгожанні (напр. а-ая проза).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сце́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сцяны (у 1, 2 знач.). Сценны выступ. // Зроблены ў сцяне. Сценная шафа. // Прызначаны, прыстасаваны для вісення на сцяне. Углядаецца [Якаў] ў цьмянае .. акно, і яму здаецца, што ў хаце стаіць перад сценным люстэркам і папраўляе пышную прычоску Зоня. Кулакоўскі.

2. Які выконваецца на сцяне (сценах). Сценны роспіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэ́ска, ‑і, ДМ фрэсцы; Р мн. ‑сак; ж.

Роспіс сцен вадзянымі фарбамі, нанесенымі на свежаатынкаваную сцяну. Падарожнік зможа доўга любавацца роспісамі і фрэскамі сабора Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра ў Полацку. Сачанка. Фрэскі на сценах грамадзянскія будынкаў дагэтуль не сустракаліся ні ў адным горадзе Старажытнай Русі. «Помнікі». // Жанр жывапісу, заснаваны на прымяненні вадзяных фарбаў. На блакітных мармуровых каланадах красаваліся фрэскі ў строгім ваенным стылі. Алешка.

[Іт. fresco — свежы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)