камунікатыўная сістэма на кінетычнай (жэстыкуляторна-мімічнай) аснове; асн. сродак зносін глухіх. Мінімальная адзінка Ж.м. — жэст — складаецца з херэм (ад грэч. hejr, hejrōs рука), якія паказваюць на месца, канфігурацыю і характар жэста. Колькасць херэм параўнальная з колькасцю фанем гукавой мовы. Ж.м. ўключае таксама позірк, выраз твару, рухі галавы і цела, функцыі якіх больш шырокія, чым у гукавых мовах. Структурна і катэгарыяльна такія Ж.м. не залежаць ад гукавых моў, іх роднасныя сувязі не вызначаюцца адпаведнымі нац. мовамі (напр., амслен, Ж.м. глухіх ЗША і большай часткі Канады, блізкі да мовы глухіх Францыі, аднак не роднасны мове глухіх Англіі).
Ж.м. называюць таксама жэставыя маніфестацыі гукавых моў. У развітых грамадствах большая частка глухіх двухмоўная (валодаюць роднай Ж.м. і нац. мовай). Ў час зносін на агульнанац. мове выкарыстоўваюць яе жэставы варыянт: захоўваецца сінтакс. структура, рэдуцыруецца марфалогія, словы замяняюцца жэстамі; безаналагавыя элементы гукавой мовы дактыліруюцца (палітарна перадаюцца пальцавай азбукай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭСТА́НЦКІ ХАРА́Л,
духоўны гімн нямецкай пратэстанцкай царквы. Спяваўся ўсёй абшчынай на роднай (ням.) мове, напачатку аднагалосна, пазней на 4 галасы ў строгім акордава-гарманічным складзе. Асн. крыніцамі П.х. былі ням. і лац. духоўныя песні, грыгарыянскія спевы ў ням. перакладах; ужывалася тэхніка кантамінацыі (стварэнне новага тэксту да вядомай мелодыі рэлігійнага ці свецкага паходжання).
Узнік у Германіі ў 16 ст. ў эпоху Рэфармацыі і Сялянскай вайны 1524—25. Выконваў ключавую функцыю ў кульце рэфармацыйнай царквы. аналагічную грыгарыянскаму харалу ў каталіцкай царкве. П.х. роднасны духоўным гусіцкім (Чэхія), фламандскім, гугеноцкім (Францыя), пурытанскім (Англія), і інш. песням рэфармацыйных плыней. Найважнейшую ролю ў фарміраванні і прапагандзе рэпертуару П.х. адыгралі М.Лютэр і І.Вальтэр, распачаўшы друкаванне зб-каў П.х. «Erfurter Enchiridien» («Эрфурцкія Энхірыдыёны»), «Geystliches Gesangk Büchleyn» («Кніжачка Духоўных спеваў», 1524). За першыя дзесяцігоддзі Рэфармацыі з’явілася больш за 200 канцыяналаў (Г.Люфта, І.Клюга, Г.Рау, В.Бабста і інш.). У 16—18 ст. П.х. стаў асновай стварэння жанраў харальнай апрацоўкі: харальная прэлюдыя, матэт, кантата, канцэрт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Парафі́н ’воскападобнае рэчыва, якое здабываецца з нафтапрадуктаў’ (ТСБМ). З рус.парафи́н, якое з ням.Parafin ’тс’. Назва дадзена яго адкрывальнікам К. Райхенбахам (1830) з-за яго нейтральнасці адносна рэактываў. Ад лац.parum ’мала’, affinis ’роднасны’ (Фасмер, 3, 204; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
та́рагата
(венг. tàrogató)
1) венгерскі духавы музычны інструмент тыпу габоя з падвойнай трысцінкай (прыстасаваннем для гуказдабывання), роднаснызурне;
2) венгерскі духавы музычны інструмент тыпу сучаснага кларнета, але з канічным каналам ствала; выйшаў з ужытку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рэ́звы, рі́звый ’хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), рэ́зву ’бойкі, смелы’ (ТС). Укр.різвий, рус.резвый, польск.rzeźwy. Прасл.дыял.*rězvъ ’рэзкі, энергічны’, несумніўна, звязана з *rězati (гл. рэзаць); у аснове, магчыма, больш ранні прыметнік *rězъ ’рэзкі’, роднасныліт.raižús ’рэзкі’; наяўнасць ‑vъ звязана з прыналежнасцю прыметніка да асновы на ‑ŭ‑ (Борысь, 534–535).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыхце́ць1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл.*dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны*dyxati ’дыхаць’). Параўн. укр.дихті́ти, чэш.dychtěti, балг.дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).
Дыхце́ць2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ.diktė́ti ’набракаць, набрыньваць’.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал.лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск.лапырочка ’кубачак, місачка’, докш.лапырка ў выразе: «…шапка-лапырка, пасярод дзірка…» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ.läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўпа́ ’натоўп, тлум’ (Нас., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Федар. 4, Растарг.), талпа́ ’натоўп’ (Ян.), ст.-бел.толпа ’тс’ (канец XV ст., КГС). Параўн. укр.товпа́ ’тс’, рус.толпа́ ’тс’, стараж.-рус.тълпа ’тс’, чэш., славац.tlupa ’натоўп, тлум’ (з рускай, гл. Махэк₂, 646), балг.тълпа ’натоўп’, макед.толпа ’тс’. Прасл.*tъlpa або *tьlpa, аддзеяслоўны назоўнік ад tъlpiti (гл. тоўпіць), роднасныліт.talpà ’ёмістасць, аб’ём’, лат.talpa ’памяшканне’, ст.-інд.tálpuḥ ’ложа, сядзенне’, talpã ’тс’ (Фасмер, 4, 74; ЕСУМ, 5, 588).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́нчыць ‘кленчыць, настойліва прасіць, дамагацца просьбамі’ (Скарбы). Няясна; параўн. фармальна і семантычна блізкае рус.наўг.те́нжить, те́ншить ‘надакучваць, кленчыць, настойліва прасіць’, якое Фасмер (4, 42) выводзіць з польск.tążyć, tężyć ‘тужыць, сумаваць па кім-небудзь’ (гл. тужыць), што з арэальнага пункту гледжання падаецца сумнеўным. Мажліва, дзеяслоў працяглага дзеяння ад гукапераймальнага тэнкаць (гл.) або роднасныпольск.stękać ‘стагнаць, скардзіцца’ з рухомым s (гл. стэнкаць). Народнаэтымалагічнай сувяззю з апошнім Федароўскі (Федар. 1, 249) тлумачыў табуізаванне запазычанага тэнча і замену яго словам вясёлка для пазбягання праклёну kab ty cięły wiek stenkaŭ, гл. таксама Астроўскі, Зб. памяці Слаўскага, 522.