пячні́к, печніка́, мн. печнікі́, печніко́ў, м.

Майстар, які робіць і рамантуе печы.

|| прым. пячні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарастрэ́льны, -ая, -ае.

Які робіць максімальную колькасць выстралаў у адзінку часу.

Скарастрэльная гармата.

|| наз. скарастрэ́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто робіць, чыніць каверзы.

|| ж. ка́верзніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надрабі́ць², -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., чаго.

Разбіўшы, разламаўшы на дробныя часткі, нагатаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. шчэбеню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць і папаро́бліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што, чаго і без дап.

Рабіць многа, доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пэ́цкаль, -я, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Той, хто пэцкае, дрэнна робіць што-н.

Ты сапраўдны мастак ці п.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які робіць даклад (у 1 знач.).

|| ж. дакла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто робіць закупку, займаецца закупкай чаго-н.

|| ж. заку́пшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́цтва, -а, н.

1. Пашкоджанне арганізма, якое робіць цяжкім або немагчымым яго нармальнае функцыянаванне.

Атрымаць цяжкае к.

2. Знявечанне, калечанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выліча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па вылічальнай тэхніцы.

2. Прыбор, які робіць вылічэнні.

|| прым. выліча́льніцкі, -ая, -ае.