механічны рух часціцы (матэрыяльнага пункта), пры якім модуль тангенцыяльнага паскарэння (у выпадку прамалінейнага руху модуль поўнага паскарэння) застаецца пастаянным. Пры Р.р. праекцыя скорасці v часціцы на напрамак руху і шлях S, пройдзены ад пач. становішча, у кожны момант часу t вызначаюцца формуламі: v = v0 + at, s = v0t + at2/2, дзе v0 — пач. скорасць, a — праекцыя тангенцыяльнага (поўнага) паскарэння на напрамак руху. Пры a > 0 рух роўнапаскораны, пры a < 0 — роўназапаволены, пры a = 0 — раўнамерны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́НАР (ад лац. tenor раўнамерны рух, напружанне голасу),
1) высокі мужчынскі голас. Асн. віды Т.: лірычны (Ленскі ў оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), драм. (Каварадосі ў оперы «Тоска» Дж.Пучыні, Атэла ў оперы «Атэла» Дж.Вердзі), характарны (Юродзівы ў оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага).
2) Партыя ў хоры паміж басам і альтам.
3) Назва меднага шырокамензурнага духавога інструмента авальнай формы з сям’і саксгорнаў, а таксама віды некаторых муз. інструментаў, звычайна сярэдняга рэгістра (саксафон, домра і інш.).
4) У сярэдневяковай шматгалосай музыцы — назва муз. партыі, якой даручалася выкананне вядучай мелодыі (cantus firmus).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рытмі́чны
(гр. rhythmikos = суразмерны, стройны)
які адбываецца ў пэўным рытме, падпарадкаваны рытму; раўнамерны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рытмі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Падпарадкаваны рытму, які адбываецца ў пэўным рытме; раўнамерны. Рытмічныя рухі. □ Уключылі маторы, майстэрня напоўнілася зладжаным рытмічным шумам.Даніленка.
2. Які мае адносіны да рытмікі (у 3 знач.). Рытмічныя практыкаванні. Рытмічныя рухі. Рытмічная музыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
equivalent
[ɪˈkwɪvələnt]1.
adj.
1) раўнацэ́нны, раўнаме́рны, раўназна́чны
2) раўнава́ртасны, эквівале́нтны
2.
n.
эквівале́нт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аднаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Аднолькавай меры, працягласці; раўнамерны. Рыгор зірнуў на Зосю і ўгледзеў, што яе бялесыя льняныя валасы, заўсёды акуратненька расчэсаныя на прабор і завітыя ў дзве аднамерныя па даўжыні і таўшчыні касы, на скорую руку былі згорнуты ў куклу.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
градые́нтны
(лац. gradiens, -ntis = які крочыць);
г. вецер — раўнамерны гарызантальны рух паветра пры адсутнасці сілы трэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КОД (франц. code ад лац. codex збор законаў),
сістэма ўмоўных знакаў (сімвалаў) для перадачы, апрацоўкі і захоўвання (запамінання) інфармацыі. Канечная паслядоўнасць кодавых знакаў наз. словам. Бывае К. раўнамерны (словы маюць аднолькавую даўжыню — лік элементаў) і нераўнамерны (розны лік элементаў, напр., К.Морзе).
Выбар К. вызначаецца ўмовамі перадачы, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі, эфектыўным выкарыстаннем канала сувязі, забеспячэннем перашкодаўстойлівасці перадачы і інш. (гл.Кадзіраванне). К. у вылічальнай тэхніцы — сістэма ўмоўных знакаў для адлюстравання інфармацыі ў ЭВМ. Фіз. форма К. залежыць ад носьбіта інфармацыі, (напр., на перфакартах гэта спалучэнне прабітых і непрабітых участкаў, на магн. носьбітах (дысках, стужках, барабанах) — выбарачнае намагнічванне ўчасткаў. Найб. пашыраныя двайковыя пазіцыйныя К. (гл.Двайковая сістэма лічэння). Для спрашчэння алгарытмаў выканання арыфм. аперацый выкарыстоўваюць К. прамы (напр., у запамінальных прыладах), адваротны (дапаўненне да 1) і дадатковы (дапаўненне да 2; выкананне арыфм. ці інш. аперацый над лікамі).