Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
áusbreiten
1.vt
1) расшыра́ць
2) рассціла́ць;
die Árme ~ праця́гваць ру́кі
3) распаўсю́джваць, шы́рыць (чуткі)
4) расклада́ць
2.~, sich
1) расшыра́цца, пашыра́цца; распаўсю́джвацца
2) распасціра́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
распіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Націскаючы знутры, прымушаць расшырацца, раздавацца. Відно было, што гэта маладая маці: кофтачку на кнопках распіралі поўныя грудзі, з белага твару не сышлі яшчэ плямы.Шамякін.Маўчыць .. [Марцін], бо не ведае, аб чым гаварыць. Павядзе далонямі па тоўстых мясістых нагах, якія распіраюць штаны і халявы. Вытра клятчастай хусткай лоб.Карпюк./убезас.ужыв.Паўз самае жыта — хацінаўскія фермы. Змучаная жывёла скіроўвае туды. Ёй распірае вымя.Паўлаў.//безас.Разм. Аб празмерным атлусценні, сытасці. Яго аж распірае на добрых харчах.
2.перан. Перапаўняць, напаўняць; захапляць цалкам (пра пачуццё, настрой, думкі і пад.). Дзіўная радасць распірала грудзі Сцяпанава. Ён хапаў паветра ротам.Алешка.— Калі ты лепш умееш пісаць, дык памажы свайму таварышу, а не прысвойвай яго працы, — чуў я словы Метлюга, і мяне аж распірала злосць.Сабаленка.Антон, быццам аглушаны.. [навіной], ішоў за .. [Феняй] услед, а думкі распіралі яго галаву.Ракітны./убезас.ужыв.Віктар час ад часу пазіраў у той куток, дзе частавалі малога, і яго грудзі распірала ад абурэння.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)