Ро́здур ’раздуранасць’, ’раздураны’ (Янк. 3.), ’распушчаны чалавек’ (клец., Нар. лекс.), ’неслух, свавольнік’ (жаб., Нар. лекс.). Ад раздуры́ць < раз- (роз-) і дуры́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўёўхвост ’рагулькі палявыя, Delphinium consolida L.’ (Бейл.). Да пава і хвост (гл.). Матывацыя: расліна, што цвіце, сваім сінім колерам кветак нагадвае распушчаны хвост паў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расцугля́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расцугляць.
2.узнач.прым. Без цугляў, вызвалены ад цугляў. Расцугляныя коні.
3.перан. Разбэшчаны, распушчаны, нічым не стрыманы. Яму давялося быць сведкам самага расцуглянага хабарніцтва, якое тварылася вакол.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЯМЕ́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ,
зямельныя органы ў Расіі ў 1917—18. Створаны Часовым урадам пасля Лют. рэвалюцыі 1917. Пры міністры земляробства быў утвораны Галоўны З.к., на месцах дзейнічалі губ., пав., валасныя к-ты. Паводле палажэння яны ствараліся «для падрыхтоўкі зямельнай рэформы», на самай жа справе выкарыстоўваліся для барацьбы з сял. рухам па захопу памешчыцкіх зямель. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 Сав. ўрад выкарыстаў нізавыя З.к. для правядзення ў жыццё Дэкрэта аб зямлі. 1.1.1918 распушчаны Галоўны З.к. Усерас. з’езд З.к., які засядаў разам з сял. секцыяй 3-га Усерас. з’езда Саветаў у студз.—лют. 1918, выказаўся за ліквідацыю іх як самаст. органаў. Вясной 1918 распушчаны ці рэарганізаваны ў зямельныя аддзелы Саветаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
úngeratena
1) няўда́лы
2) дрэ́нна вы́хаваны, распу́шчаны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
licentious
[laɪˈsenʃəs]
adj.
1) распу́шчаны, разбэ́шчаны, немара́льны
2) які́ ня лі́чыцца з пра́віламі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЦЗААФА́НІ (кіт., літар. — бунтары),
удзельнікі атрадаў прац. моладзі, якія ствараліся мааісцкім кіраўніцтвам Кітая ў 1966—67 у час «культурнай рэвалюцыі». Выконвалі тыя ж функцыі, што і хунвэйбіны: запалохванне, цкаванне і тэрарызаванне праціўнікаў палітыкі Мао Цзэдуна. Распушчаны ў канцы 1960-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАБА́ЛТ, Цэнтральны камітэт Балтыйскага флоту,
вышэйшы выбарны орган Саветаў на Балт. флоце Расіі ў 1917—18. Утвораны ў крас. 1917 у г. Гельсінгфорс (цяпер Хельсінкі), старшыня П.Я.Дыбенка. Праводзіў палітыку бальшавікоў на флоце, падтрымаў Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917. Распушчаны ў сак. 1918.