Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аптыміза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Працэс надання чаму‑н. аптымальных, найбольш выгадных характарыстык, суадносін. Распрацоўка тэорыі аптымізацыі паліўна-энергетычнага балансу краіны.// Прывядзенне сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. Электронна-вылічальнай машыне зададзена праграма аптымізацыі размеркавання нагрузкі паміж рабочымі апаратамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГОРАДАБУДАЎНІ́ЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́ТМіністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (БелНДІПгорадабудаўніцтва). Засн. ў 1976 у Мінску на базе Мінскага філіяла Цэнтр.н.-д. і праектнага ін-та горадабуд-ва (з 1970). Галаўная арг-цыя па горадабудаўніцтве Беларусі.
Аддзяленні (1996): навуковае (9 аддзелаў), праектнае (аддзелы: раённай планіроўкі, 2 арх.-планіровачныя, арх.-канструктарскі, 3 інжынерныя, аўтаматызацыі работ). Асн. кірункі дзейнасці: навук. даследаванні, распрацоўка навукова-метадычнай і нарматыўна-прававой дакументацыі ў галіне тэр. планіроўкі, горадабудаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя; распрацоўка дакументацыі па планіроўцы рэгіёнаў, планіроўцы і забудове гар. паселішчаў і асобных тэрыторый, развіцці трансп. і інж. інфраструктур; распрацоўка і эксплуатацыя геаінфарм. сістэм і банкаў даных у горадабудаўніцтве і буд. комплексе; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аб’екты жыллёва-грамадз. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫНАБУДАВА́ННЯ ЭЛЕКТРО́ННАГА НДІ (НДІЭЛМАШ) Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у г. Маладзечна як Усесаюзны НДІ машынабудавання для сілавых і паўправадніковых прыбораў. З 1992 НДІЭЛМАШ. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка энергазберагальных тэхналогій (укараненне частотнарэгулюемых электрапрыводаў на прадпрыемствах Беларусі); распрацоўка апаратуры перадачы даных для кіравання электрапрыводамі да прамысл. абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКМЕТРАПРАЕ́КТ»,
праектны ін-т. Засн. ў 1997 у Мінску. Да 1991 мінскі філіял дзярж. праектна-вышукальнага ін-та «Метрадзіпратранс». Асн. кірункі дзейнасці: вышуканне і распрацоўка праектаў і каштарысаў буд-ва і рэканструкцыі ліній і збудаванняў метрапалітэна; распрацоўка праектаў і каштарысаў буд-вачыг. і аўтадарожных тунэляў, падземнага буд-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКСЕЛЬБУДПРАЕ́КТ» Засн ў 1987 у Мінску як праектна-вышукальны ін-т па сельскім буд-ве «Мінсксельбудпраект». З 1996 праектна-вышукальнае прадпрыемства «Мінсксельбудпраект». Асн. кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальных работ. для буд-ва аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння ў сельскіх населеных пунктах; распрацоўка комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыі на буд-ва, расшырэнне, рэканструкцыю і тэхн. пераўзбраенне вытв. аб’ектаў с.-г. прызначэння; распрацоўка дакументацыі на буд-ва прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў; правядзенне інж. вышукаў і распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для буд-ва аб’ектаў с.-г. і жыллёва-грамадз. прызначэння, буд-ва і рамонту ўнутрыгасп. аўтадарог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экскава́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экскаватара. Экскаватарны коўш. □ [Вася:] — З нашага сяла адзін я на параходзе служу, а то ўсё больш хлопцы ў калгасе або на экскаватарнай станцыі працуюць.Краўчанка.// Які здабываецца пры дапамозе экскаватара. Экскаватарная распрацоўка. Экскаватарны спосаб здабывання руды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)