Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Strébe
f -, -n буд. падпо́рка, распо́рка, кро́квенны казёл, раско́с
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ро́спарка, ро́спурка, роспо́рке, роспі́рка, распо́рак ’прарэх у сподніках’ (драг., кобр., стол., ЛА, 4), відаць з польск.rozporek ’тс’ < rozpruć ’распароць’. Параўн. бел.распо́рак ’фасонны разрэз у адзенні, распорка’ (ТСБМ), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распо́рак ’разрэз, выраз у адзенні’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), распо́рка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск.rozporek ’разрэз у адзенні’, славен.razporek ’тс’. Да пароць (гл.). Для славенскага слова Сной₂ (606) рэканструюе першаснае значэнне — ’месца, дзе адзенне распоратае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́льцы ’прыстасаванне для вышывання’ (ТСБМ, ТС), ’чарырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы’ (пін., Шатал.). Памянш. да пя́ла ’распорка, рамка’ (гл.), параўн. мн. л. пя́лы ’тс’ (Ян.), пя́лачкі ’тс’ памянш. да пя́лы (Растарг.), паводле Бязлая (Eseji, 127), суадноснае са славен.péliti ’напінаць, нацягваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́ла ’галіна, дубец; жэрдачка ў варотах’ (Сцяшк. Сл.), звычайна ў мн. л. пя́лы экспр. ’ногі’ (ветк., Мат. Гом.), пя́ло ’планка ў баране, у якую ўбіваюць зубы’ (петрык., Шатал.), пʼя́ло ’трыножка, на якую вешалі калыску ў полі; распорка’ (ТС), ’кроква ў будане’ (лельч., Нар. сл.), пя́лы ’косці тазасцегнавая сустава’ (калінк., Сл. ПЗБ), пʼя́лы ’прыстасаванне для вышывання ў выглядзе рамы’ (Ян.), ’дужкі ў кошыку’, ’дужкі ў рыбалоўнай снасці’, ’прыстасаванне для прымацавання сотаў у калодачным вуллі’ (светлаг., SOr, 39, 356), укр.пʼя́ло ’распорка для расцягвання скуры’, рус.пя́ло ’тс’, ст.-чэш.padla ’прылада для катаванняў’, чэш.мар.padlo, piadlo ’рамка для вышывання; дошка, на якой расцягваюць скуру’, славац.piadlo ’распорка, якую устаўляюць у рот жывёле, каб не ссала, не кусала і пад.’ Сюды ж серб.-харв.пропе́ло ’распяцце’, славен.razpélo ’тс’. Прасл.*pędlo, утворана ад *pęti ’нацягваць, расцягваць’, як шыла ад шыць і пад., гл. пяць, пну, роднаснае літ.pinklas ’павязка’, лат.pineklis ’путы, кайданы’ (Фасмер, 3, 423; Махэк₂, 425). Параўн. пя́льцы (гл.) і іншыя прыстасаванні для расцягвання, распінання, растапыраныя, тырчачыя прадметы. Сумнеўнае вывядзенне Грынавяцкене і інш. пя́лы ’ногі’ з літ.piaũlai ’тс’ (Сл. ПЗБ), хутчэй наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распарэ́х ’прарэха’ (ганц., Сл. ПЗБ; Ян.) і ’разрэз на адзенні’ (Наша Ніва, 2005, 4 лістап.), ’распорка, дзірка’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), роспорэ́х, роспорэ́ха ’разрэз, прарэх’ (ТС). Ад распароць, гл. паро́ць; параўн. серб.-харв.ра́спор ’разрэз’. Незвычайная суфіксацыя прымушае дапусціць кантамінацыю распорак (гл.), прарэх (гл.), параўн. кантамінаваную форму распрарэ́х (ганц., Сл. ПЗБ).