Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КРЭ́МНІЮ ДЫАКСІ́Д, крэменязём,
хімічнае злучэнне крэмнію з кіслародам, SiO2. У крышт. форме бясколернае цвёрдае рэчыва, існуе ў некалькіх паліморфных мадыфікацыях (у прыродзе сустракаюцца ў выглядзе мінералаў): кварц (tпл 1610 °C), трыдыміт (tпл 1680 °C), крыстабаліт (tпл 1723 °C); пры высокім ціску ўтвараюцца кітыт, каэсіт і сцішавіт (шчыльн. 4350 кг/м³, β-кварц мае шчыльн. 2530 кг/м³). Акрамя крышталічнага характэрныя і інш. формы існавання прыроднага крэменязёму: скрытакрышт. (халцэдон), аморфная (апал), тонкадысперсная (трэпел). Расплаўлены SiO2 пры астыванні пераходзіць у шклопадобны стан (гл.Кварцавае шкло).
К.д. не раствараецца ў вадзе, к-тах (акрамя плавікавай), арган. растваральніках. Хімічна ўстойлівы: узаемадзейнічае з фторам і фторыстым вадародам пры награванні (250—400 °C), са шчолачамі і многімі аксідамі пры сплаўленні ўтварае сілікаты. Прыродны К.д. выкарыстоўваюць у вытв-сці сілікатнага шкла, керамікі, абразіваў, бетону, для атрымання крэмнію; сінт. (т. зв. «белая сажа») — як напаўняльнік для гумы; монакрышталі кварца — у радыётэхніцы, акустаоптыцы і акустаэлектроніцы, ювелірнай справе (паўкаштоўныя камяні). Працяглае ўдыханне крэменязёмнага пылу выклікае сілікоз лёгкіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лігату́ра1, ‑ы, ж.
Спец. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў расплаўлены метал або сплаў для надання яму пэўных уласцівасцей. // Прымесь медзі ці волава да золата, серабра або плаціны для надання ім большай цвёрдасці.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
лігату́ра2, ‑ы, ж.
Спец.
1. Абазначэнне адным пісьмовым знакам дзвюх ці больш літар.
2. Знак у выглядзе дугі, які звязвае дзве аднолькавыя ноты.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
лігату́ра3, ‑ы, ж.
Спец. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі. Налажыць лігатуру. Зняць лігатуру.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◊ галава́ (ру́кі́, но́гі) як ~цо́м налі́та (налі́ты) — голова́ (ру́ки, но́ги) как (сло́вно, бу́дто) свинцо́м налита́ (нали́ты)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДУГАВА́Я ЗВА́РКА, электрадугавая зварка,
зварка плаўленнем, пры якой канцы дэталей, што злучаюць, награваюць электрычнай дугой Дугавы разрад запальваецца паміж вырабам і электродам або толькі паміж электродамі. Цяпло дугі плавіць метал вырабу і электрода (пры няплаўкім электродзе — прысадачнага прутка). Ванна вадкага металу, што ўзнікае ў месцы зваркі, пры астыванні моцна злучае вырабы.
Адрозніваюць Д.з.: ручную і аўтаматычную; плаўкім (стальным, алюмініевым, медным і з іх сплаваў) і няплаўкім (вальфрамавым, вугальным, графітавым) электродамі; газаэлектрычную зварку, зварку пад флюсам (які ахоўвае метал ад акіслення і азатавання; робіцца спец. трактарам для Д.з.), пакрытым электродам (з ахоўнай абмазкай), сціснутай дугой (гл.Плазменная зварка). Пры Д.з. выкарыстоўваюць пастаянны ток (ад зварачнага пераўтваральніка) або пераменны (ад зварачнага трансфарматара). Д.з. выкарыстоўваецца пры вытв-сці зварных канструкцый, а таксама для наплаўлення, часам рэзання металаў, злучэння шкла, фарфору, пластмас і інш. Адкрыта ў 1881 М.М.Бенардосам. У 1888 М.Г.Славянаў распрацаваў спосаб Д.з. з металічным плаўкім электродам, пабудаваў першы зварачны генератар пастаяннай а току.
Літ.:
Гл. пры арт.Зварка.
М.М.Кунцэвіч.
Дугавая зварка: а — пакрытым электродам (1 — метал шва, 2 — расплаўлены метал, 3 — шлакавая корка, 4 — кропля металу электрода, 5 — расплаўленае пакрыццё, 6 — металічны стрыжань электрода, 7 — пакрыццё); б — тыпы злучэнняў (1—3 — стыкавыя, 4 — таўровае, 5 — унакладку, 6 — з адбартоўкай краёў).Схемы дугавой зваркі: а — плаўкім электродам; б — няплаўкім электродам; в — дугой ускоснага дзеяння; г — пад флюсам; 1 — электрод; 2 — дуга; 3 — загатоўкі, якія зварваюцца; 4 — прысадачны пруток; 5 — грануляваны флюс; 6 — ахоўны газавы пузыр; 7 — шлакавая корка на зварным шве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бурлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
1. Бурна цячы, пералівацца з шумам; кіпець, клекатаць (пра ваду і інш. вадкасці). Унізе вада бурліць, пеніцца, нясе з сабою кускі лёду, нейкае ламачча, леташнюю траву.Кулакоўскі.Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках.Аўрамчык.
2.перан. Праяўляцца з вялікай сілай (пра падзеі, пачуцці і пад.); шумець, хвалявацца. [Ігнась] сеў на месца, і злосць бурліла ў ім, як кіпень.Чарнышэвіч.І бурліла ў людскіх пачуццях жаданне як бы крыкнуць усёй зямлі, сказаць усяму, што ёсць, — аб радасці дзён, аб песнях і звонах жыцця.Чорны.Скрозь бурліла людское мора, а ў ім — кветкі, лісце, усцешаныя твары.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
flüssiga
1) ва́дкі, цяку́чы; распла́ўлены
2) во́льны (пра грошы);
~es Geld наяўныя гро́шы
3):
~ máchen рэалізава́ць (маёмасць); прыве́сці ў лікві́дны стан (капітал);
Geld ~ máchen падрыхтава́ць гро́шы;
ein Kapitál ~ máchen рэалізава́ць капіта́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
melt
[melt]1.
v.t. melted or molten
1) тапі́ць, растапля́ць (сьнег, воск)
The sun will melt away the fog — Со́нца расто́піць тума́н
2) расплаўля́ць (во́лава, лёд)
3) распушча́ць
to melt sugar in water — распусьці́ць цу́кар у вадзе́