прапаве́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.

1. Распаўсюджваць якое‑н. веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам. Прапаведаваць хрысціянства. // без дап. Гаварыць пропаведзь.

2. перан. Распаўсюджваць якія‑н. погляды, думкі, якое‑н. вучэнне. — Вы ведаеце, што раблю я цішком? — ціха пытае Лабановіч.. — Крамольныя ідэі прапаведую. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаўсю́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распаўсюджваць — распаўсюдзіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. распаўсюджвацца — распаўсюдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаўсю́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распаўсюджваць — распаўсюдзіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. распаўсюджвацца — распаўсюдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

krzewić

незак. распаўсюджваць; укараняць;

krzewić wiedzę — распаўсюджваць веды

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мусі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. што. Узбіваць пену, прымушаць што-н. пеніцца.

2. Іскрыцца, пеніцца (пра напоі; спец.).

Віно мусіруе.

3. перан., што. Распаўсюджваць, перабольшваючы значэнне якіх-н. вестак.

М. чуткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

disseminate

[dɪˈsemɪneɪt]

v.t.

распаўсю́джваць, пашыра́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СВАБО́ДА ВЕРАВЫЗНА́ННЯ,

адна з асн. асабістых свабод чалавека, якая ўключае права індывідуальна або сумесна з інш. вызнаваць любую рэлігію, свабодна выбіраць, мець і распаўсюджваць рэлігійныя перакананні і дзейнічаць у адпаведнасці з імі. С.в. прызнаецца канстытуцыямі нават тых краін, дзе існуе інстытут дзярж. (афіц.) рэлігіі. У Рэспубліцы Беларусь гарантуецца арт. 31 Канстытуцыі.

т. 14, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rozpowszechniać

незак. распаўсюджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прапагандава́ць

(лац. propagare = пашыраць, распаўсюджваць)

займацца прапагандай чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

herúmbringen* vt разно́сіць, распаўсю́джваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)