пану́ючы, -ая, -ае.

1. Які мае ўладу, знаходзіцца на чале ўлады.

Пануючыя класы.

2. Які пераважае, найбольш распаўсюджаны.

Пануючая парода дрэў.

3. Які ўзвышаецца над чым-н.

Пануючая вышыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лава́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Прэсны белы хлеб у выглядзе тонкай аладкі або пласта з пшанічнай мукі, распаўсюджаны пераважна ў народаў Каўказа і Блізкага Усходу.

|| прым. лава́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караку́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Ядавіты павук, распаўсюджаны ў пустынях Сярэдняй Азіі і стэпах Крыма.

[Цюрк. каракурт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саз, ‑а, м.

Струнны шчыпковы інструмент, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.

[Перс. saz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнарэспубліка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсёй рэспублікі; распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы. Агульнарэспубліканскі план. Агульнарэспубліканскія паказчыкі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насаждённый

1. наса́джаны;

2. перен. наса́джаны; укаранёны; заве́дзены, уве́дзены; пашы́раны, распаўсю́джаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

misconception [ˌmɪskənˈsepʃn]n. памылко́вая ду́мка, памылко́вы по́гляд;

a common/popular misconception распаўсю́джаны памылко́вы по́гляд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rife [raɪf] adj.

1. распаўсю́джаны

2. (with) по́ўны, напо́ўнены;

rife with rumours по́ўны чу́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lándläufig a прыня́ты ў (гэ́тай) краі́не, звыча́йны, распаўсю́джаны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перава́жны, ‑ая, ‑ае.

Найбольш пашыраны, распаўсюджаны; пераважаючы. Пераважная частка дыверсій [на чыгунцы] — справа рук партызан. Лынькоў. Пераважная большасць пабудоў зроблена з мясцовых карэльскіх матэрыялаў. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)