Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
забія́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑біяцы, Т ‑біякай, ж.
Разм. Той, хто любіць распачынаць бойкі; буян, задзіра. Пеця — хлопчык неблагі. Не скнара, не забіяка.Хомчанка.Адны [хлапчукі] падбухторвалі забіякаў, другія смяяліся, але вось нехта крыкнуў: — Разбараніце іх!Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
undertake
[,ʌndərˈteɪk]1.
v.t.
1) пачына́ць, распачына́ць
2) стара́цца, намага́цца
to undertake the impossible — бра́цца за немагчы́мае
3) бра́цца
She undertook the feeding of my dogs — Яна́ ўзяла́ся кармі́ць маі́х саба́каў
2.
v.i.
распачына́ць, выбіра́цца
to undertake a journey — вы́брацца ў падаро́жжа
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ánbahnen
1.vt падрыхто́ўваць, распачына́ць;
éine Verbíndung ~ запачатко́ўваць су́вязі
2.~, sich завя́звацца, пачына́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
poczynać
незак.
1. пачынаць, распачынаць;
2.біял. зачынаць;
poczynać sobie — паводзіць сябе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАЛЕКТЫ́ЎНАЯ БЯСПЕ́КА,
супрацоўніцтва дзяржаў па падтрыманні міжнар. міру, прадухіленні ўзбр. канфліктаў, а ў выпадку неабходнасці — ліквідацыі актаў агрэсіі і аказанні калект. дапамогі, у т. л.ваен., яе ахвярам. У наш час сістэма К.б. ажыццяўляецца ў рамках міжнар. арг-цый, напр., Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і яе спец. органаў (Савет Бяспекі ААН і інш.) і на рэгіянальнай аснове. Паводле Статута ААН рэгіянальныя арг-цыі не могуць распачынаць прымусовыя дзеянні без рашэння і агульнага кіраўніцтва Савета Бяспекі (толькі ён мае на гэта права). Для забеспячэння міру і К.б. выкарыстоўваюцца розныя сродкі: скарачэнне ўзбр. сіл, узбраенняў і іх асобных кампанентаў (ядз., хім. і інш.), вырашэнне міжнар. спрэчак і канфліктаў мірным шляхам, у т. л.дыпламат. і пасрэдніцкімі намаганнямі, стварэнне калект. міратворчых сіл, прыняцце прымусовых (у т. л. ваенных) захадаў супраць агрэсара і інш. Рэспубліка Беларусь у сістэме К.б. аддае перавагу заключэнню міждзярж. дагавораў у рамках СНД, Саюза Беларусі і Расіі, а таксама ў рамках рэгіянальных арг-цый (у т. л.Еўрап. Саюза, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і яе Мінскай групы), рэгіянальным пагадненням (праграма «Партнёрства дзеля міру», 27 дзяржаў, 1996) і інш.
Літ.:
Ивашов Л.Г., Булыгин А.Н. Коллективная безопасность в рамках Содружества Независимых Государств: состояние и перспективы обеспечения // Воен. мысль, 1998. №3.