komenderować

незак. камандаваць; распараджацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozporządzać się

незак. распараджацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дыспані́раваць

(лац. disponere = размяшчаць, размяркоўваць)

распараджацца свабоднымі сумамі на рахунках у камісіянераў або карэспандэнтаў банка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

папіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Штурхаючы, падштурхваючы, прымушаць ісці або перамяшчаць у якім-н. напрамку.

П. каго-н. у плечы.

П. тачку.

2. перан., каго і кім. Абыходзіцца з кім-н. зняважліва, распараджацца кім-н.

Усякі тут будзе п. мяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаспада́рнічаць (распараджацца) wírtschaften vt, schálten und wálten; hérrschen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ве́дать​II несов. (заведовать) зага́дваць; (наблюдать) нагляда́ць (за чым); (руководить) кірава́ць; (распоряжаться) распараджа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

command​2 [kəˈmɑ:nd] v.

1. зага́дваць

2. кама́ндаваць; кірава́ць

3. вало́даць, распараджа́цца

4. выкліка́ць;

command respect выкліка́ць пава́гу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЫСПАЗІТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. dispositivus які распараджаецца),

у цывільным працэсе магчымасць для розных удзельнікаў справы свабодна распараджацца сваімі матэрыяльнымі і працэсуальнымі правамі. Суд садзейнічае ім у рэалізацыі гэтых правоў і ажыццяўляе кантроль за законнасцю іх распарадчых дзеянняў: з мэтай аказання падтрымкі бакам і інш. удзельнікам справы, паколькі юрыд. недасведчанасць і інш. акалічнасці могуць ускладніць належную абарону імі сваіх правоў і інтарэсаў, і каб прадухіліць злоўжыванне ўдзельнікамі справы іх правамі.

т. 6, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ро́ндзіць ’правіць, наводзіць парадкі’ (Нар. Гом.), ’кіраваць, распараджацца’ (Скарбы), ’камандаваць’ (паст., Сл. ПЗБ) — збеларушанае польск. rządzić ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАНТРОЛЬНЫ ПАКЕ́Т А́КЦЫЙ,

доля агульнай сумы выпушчаных акцый, якая належыць яе трымальніку (уладальніку) і дае яму права рашаючага голасу на сходзе акц. т-ва, а таксама магчымасць кантраляваць яго дзейнасць, быць фактычным гаспадаром т-ва, распараджацца капіталам (сродкамі) астатніх яго ўдзельнікаў. Тэарэтычна гэта доля (частка) вызначаецца ў памеры 51% ад агульнай сумы акцый, але пры значным распаўсюджанні дробных акцый дастаткова валодаць 20—30% (часам і менш), каб поўнасцю кантраляваць дзейнасць т-ва.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)