растулі́цца, ‑туліцца; зак.

Разм. Перастаць быць стуленым; раскрыцца. [Каршукоў] уздрыгнуў, яго патрэсканыя вусны растуліліся, агаліўшы чорныя ад махоркі зубы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́тарашчыцца, -шчуся, -шчышся, -шчыцца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вочы: шырока раскрыцца ад здзіўлення.

2. на каго-што. Уставіцца, шырока раскрыўшы вочы.

Чаго ты вытарашчыўся?

|| незак. вытарэ́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́крыцца, ‑крыецца; зак.

Выявіцца, раскрыцца, стаць вядомым. [Студэнт] ідзе і думае, што час ужо канчаць гэтыя начныя спатканні, пакуль усё не выкрылася. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обнажи́ться

1. агалі́цца;

2. перен. вы́крыцца, мног. павыкрыва́цца, раскры́цца, мног. параскрыва́цца, вы́явіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разі́нуць ’раскрыць пашчу’ (шум., лід., Сл. ПЗБ), разі́нуцца ’шырока раскрыцца (пра пашчу)’ (ашм., Сл. ПЗБ), ’пачаць лаянку’ (Нас.), ’падняць крык, пачаць лаянку’ (Юрч. СНЛ), разі́нуццараскрыцца (пра зеў у кроснах)’ (Сержп. Прык.). З *orz‑ і *zinǫti. Далей роднаснае да зія́нне, зява́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя разі́ня ’разява’ (Бяльк.), разі́нка ’тс’ (Нас.), разі́нькі ’разявацтва’ (Нас.), ’разявакі’ (Бяльк.). Гл. Фасмер, 3, 434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

odkryć się

зак.

1. раскрыцца;

2. адкрыцца; з’явіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozkopać się

зак. раскрыцца (скінуць з сябе коўдру)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ujawnić się

зак.

1. выявіцца;

2. праявіцца, раскрыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расці́снуцца, ‑нецца; зак.

1. Аказацца расціснутым. Яйкі ў кошыку расціснуліся.

2. Перастаўшы сціскацца, раскрыцца (пра пальцы, зубы, губы і пад.). Кулак расціснуўся. □ Пальцы .. [Таццяніных] рук неяк самі расціснуліся, і рэвальвер стукнуўся аб падлогу. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгарну́цца, -гарну́ся, -го́рнешся, -го́рнецца; -гарні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расправіцца, расхінуцца (пра што-н. згорнутае, загорнутае).

Пакунак разгарнуўся.

Цукерка разгарнулася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца (пра што-н. складзенае).

Кніга разгарнулася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца, распусціцца (пра кветкі, лісты і пад.).

Бутоны маку разгарнуліся.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раскінуцца, быць бачным на вялікай адлегласці.

Перад вачамі разгарнулася маляўнічая прастора.

5. перан. Праявіць свае сілы і здольнасці, выявіцца ў шырокім маштабе.

Р. на свабодзе.

Талент мастака разгарнуўся.

6. перан. Прыняць шырокі размах.

Жніво разгарнулася.

7. Падрыхтавацца да дзеяння; прыняць баявы парадак (спец.).

|| незак. разго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разго́ртванне, -я, н. і разгарне́нне, -я, н. (да 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)