фасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

Раскладваць, разважваць і ўпакоўваць што-н. у пэўных колькасцях, дозах.

Ф. пячэнне.

Ф. муку.

|| зак. расфасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. фасава́нне, -я, н., фасо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж., расфасо́ўванне, -я, н. і расфасо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фасо́вачны, -ая, -ае і расфасо́вачны, -ая, -ае.

Фасовачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што і без дап.

Тасаваць некаторы час; ператасаваць. [Бабка] пайшла ў сваю каморку, выняла з-пад сенніка калоду старых, як і сама яна, карт, патасавала сваім манерам і пачала спаважна раскладваць іх на восем кучак, па тры карты ў кожнай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасава́ць

(польск. fasować, ад ням. fassen)

раскладваць, разважваць тавар на пэўныя часткі і запакоўваць іх, рыхтуючы да продажу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Размяркоўваць, раскладваць па сартах.

С. бульбу.

С. швейныя вырабы.

|| зак. рассартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. сартава́нне, -я, н. і сарціро́ўка, -і, ДМ -роўцы, ж.

|| прым. сартава́льны, -ая, -ае і сарціро́вачны, -ая, -ае.

Сартавальная машына.

Сарціровачная ўстаноўка.

Сартавальная горка — месца на чыгуначных пуцях, дзе фарміруюцца саставы (спец.).

Сартавальная станцыя — станцыя, дзе фарміруюць і расфарміроўваюць чыгуначныя саставы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Куры́ць1 ’пыліць, дыміць; удыхаць і выдыхаць дым якога-небудзь рэчыва, пераважна тытуню’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк., Сцяшк., КЭС, лаг., Сержп., Пр., Янк. Мат., Шатал.). Укр. курити, рус. курить ’тс’, ст.-слав. коурити сѧ ’дыміць’, балг. курна ’запаліць’, серб.-харв. ку́рити ’паліць агонь у печы, тытунь’, славен. kúritiраскладваць агонь, дыміць, курыць’, польск. kurzyć się ’дыміць, гарэць; пыліць’, чэш. kouřiti ’дыміць, параваць, пыліць’, славац. kúriť ’паліць печ’, kúriť sa ’дыміць’, в.-луж. kurieć н.-луж. kuriś ’тс’. Прасл. kuriti мае паралелі ў балтыйскіх мовах: літ. kùrtiраскладваць агонь, паліць’, лат. kur̃t ’тс’. Паралелі ў германскіх мовах (гоц. haúri ’вугаль’, ст.-ісл. hyrr ’агонь’) канчаткова пацвярджаюць першаснасць значэння ’паліць агонь’ (Бернекер, 651–652; Траўтман, 145; Фрэнкель, 319).

Куры́ць2 ’ехаць або бегчы хутка’ (Нас., ТС, Ян.). Запазычанне з літ. kùrtí ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АГО́НЬ,

з’ява, звязаная з працэсам гарэння; уключае вонкавае і сенсорнае ўспрыманне яго чалавекам. Сляды агню археолагі знаходзяць пры раскопках паселішчаў сінантрапаў і неандэртальцаў.

Доўгі час людзі карысталіся прыродным агнём, які ўзнікаў пры самазагаранні дрэў і раслін ад маланкі, вывяржэння вулканаў, загарання прыроднага газу і інш., і падтрымлівалі гарэнне ў ямах і агнішчах. У пач. верхняга палеаліту людзі навучыліся здабываць агонь ад трэння кавалкаў дрэва. Пазней (у пач. жал. веку) агонь высякалі з крэменю пры дапамозе жал. крэсіва, з 19 ст. сталі выкарыстоўваць запалкі, запальнічкі. Авалоданне агнём спрыяла канчатковаму аддзяленню першабытнага чалавека ад жывёльнага свету і зрабіла вызначальны ўплыў на развіццё агульначалавечай культуры і ўзаемаадносін паміж людзьмі. У стараж. беларусаў агонь лічыўся радавым і хатнім бажаством, абаронцам хатняга ачага і лек. сродкам. Уяўленні пра яго надпрыродную сілу захаваліся ў рытуальных звычаях раскладваць купальскія вогнішчы, скакаць цераз іх парамі для «ачышчэння» і інш. Да канца 19 ст. на Беларусі існавалі ахвяраванні ў гонар агню (спальвалі першы сноп жыта перад тым як сушыць у асеці); «жывым агнём», г. зн. здабытым ад трэння кавалкаў дрэва, абносіліся паселішчы ў час эпідэміі і эпізаотыі, пасевы ў час засухі ці вымакання. Багамі агню ва ўсіх славян лічыліся Сварожыч і Жыжаль. Некаторыя народы Індыі, Ірана і цяпер пакланяюцца агню.

т. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слаць², сцялю́, сце́леш, сце́ле; сцялі́; сла́ны; незак., што.

1. Укладваючы, раскладваць па паверхні.

С. пасцілку на канапу.

С. пасцель (рыхтуючы да сну). Мякка сцеле, ды мулка спаць (прыказка пра таго, хто добразычлівы толькі на словах). С. каноплі.

2. Рабіць, укладваючы шчыльна састаўныя часткі чаго-н. (дошкі, пліткі, брусы і пад.).

С. падлогу.

С. паркет.

|| зак. пасла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; пасцялі́; -сла́ны і насла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; насцялі́; -сла́ны; наз. насціла́нне, -я, н. і насці́л, -у, м.

|| наз. сла́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dish2 [dɪʃ] v. кла́сці на блю́да; падава́ць на стол

dish out [ˌdɪʃˈaʊt] phr. v.

1. раскла́дваць па тале́рках (яду)

2. infml раздава́ць (лістоўкі, падарункі і да т.п.)

dish up [ˌdɪʃˈʌp] phr. v. падава́ць на стол

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bottle2 [ˈbɒtl] v. наліва́ць у бутэ́льку; раскла́дваць у шкляны́я кантэ́йнеры (гародніну, фрукты)

bottle out [ˌbɒtlˈaʊt] phr. v. BrE, infml не зрабі́ць што-н. праз страх

bottle up [ˌbɒtlˈʌp] phr. v. хава́ць свае́ непрые́мныя перажыва́нні ад людзе́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Напро́ст1 ’напрасткі, напрамую’ (ТС). Да просты ’прамы’.

Напрост2: жаць напрост (на прост) ’не звязваючы ў снапы’ (Янк. 1, ТС), ’жаць, рассцілаючы жмені’ (калінк., З нар. сл.). У народных уяўленнях звязваецца з просты ’прамы, просты, нескладаны (спосаб уборкі)’; хутчэй да прасціла́ць ’рассцілаць, раскладваць’, гл. просцілка ’посцілка’ і пад., ці да прасціра́ць, прасце́рці ’тс’ (прасл. *(pro‑)sterti, *(pro‑)stьrǫ), тады зыходная форма была б *na prostьlъ ці *na prostrъ, змененая пад уплывам *prostъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)