карта́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які нячыста, няправільна вымаўляе гукі «р» або «л». Картавае дзіця. / у знач. наз. карта́вы, ‑ага, м.; карта́вая, ‑ай, ж. — Гэта той картавы? Што хваліцца: «Мяне на х’ёнце паяніла». Навуменка.

2. Нячысты, няправільны (пра вымаўленне гукаў «р» або «л»). Картавае «р». Картавае вымаўленне. Картавая гаворка. □ І калі з маладога гурту вылеціць раскацісты гучны смех або дзе пачуеш крыху картавую мову, так і закарціць азірнуцца: пэўна ж, ён [Паўлюк Трус] там. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thunder1 [ˈθʌndə] n.

1. гром; грымо́ты;

a crash/clap of thunder уда́р гро́му;

There’s thunder in the air. Набліжаецца бура.

2. гру́кат; гул; раска́цісты гук;

the thunder of cannons гру́кат канана́ды;

a/the thunder of applause гром апладысме́нтаў

go to thunder! каці́ся да д’я́бла!;

steal smb’s thunder перахапі́ць у каго́-н. ініцыяты́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́бух, ‑у, м.

1. Хімічная рэакцыя з імгненным вылучэннем энергіі, якая суправаджаецца моцным гукам, успламяненнем і выклікае разбуральныя дзеянні. Выбух дынаміту. Выбух гранаты. Ядзерны выбух.

2. Выбуховая хваля. У гэты момант магутны раскацісты выбух скалануў вагон. Паслядовіч.

3. перан. Раптоўнае праяўленне якога‑н. дзеяння ці пачуцця. Рэвалюцыйны выбух. Выбух смеху, абурэння. □ Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал. А. Александровіч.

4. Форма скачкападобнага пераходу якой‑н. з’явы ад старой да новай якасці.

5. Імгненны выхад струменю паветра пры вымаўленні некаторых зычных гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навальні́ца, ‑ы, ж.

1. Атмасферная з’ява — непагода з маланкай, громам, дажджом або градам і моцным ветрам. Закружыўся віхор, узнімаючы пыл. Насоўвалася вялізная чорная хмара, яе разрэзала маланка, потым ударыў раскацісты гром. Пачыналася навальніца. Гурскі. І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Лынькоў. // перан. Бурныя, грозныя падзеі. Адшумелі гарачыя дні Баявых, агнявых навальніц. Хведаровіч. Ваенная навальніца кідала яго па гітлераўскіх лагерах смерці. «Маладосць». // перан. Бурнае праяўленне якіх‑н. пачуццяў. І расла навальніца нянавісці дзікай і злосці. Глебка.

2. перан. Бяда, небяспека. Няхай цябе мінуць усе навалы, каб ты не ведала ніякіх навальніц! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)