рамоначнік (Pyrethrum), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 еўрасібірскі рэліктавы від П. шчытковы (P. corymbosum), занесены ў Чырв. кнігу. Расце ў асветленых лісцевых лясах, сухадольных астэпаваных лугах. Трапляецца здзічэлы П. вялікі, або бальзамічны кануфер (P. majus), які культывуюць як прыпраўную расліну, як інсектыцыдную — культывуюць П. цынерарыялісты, або далмацкі рамонак (P. cinerariifolium). Інтрадукаваны 2 віды П.: чырвоны, або каўказскі рамонак (P.coccineum) і дзявочы (P.parthenium).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 5—150 см. Сцёблы апушаныя, прамыя і ўзыходныя. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае, радзей суцэльнае. Кветкі дробныя, ў адзіночных або сабраных у агульнае шчыткападобнае суквецце кошыках. Плод — сямянка. Некат. віды маюць пірэтрыны. Род П. часта аб’ядноўваюць з родам піжма і хрызантэма. Інсектыцыдныя, лек., харч., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рамашо́к м. р. ’рамонак’ (маладз., Жд. 2). Перанос рода са звычайнага рамонак (гл.) на запазычанне з рускай, гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рама́н1 ’суп з гароху’ (докш., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, праз рознага кшталту метафарычныя пераносы звязана з гукапераймальным комплексам рам‑, гл. раманіць. Параўн. аналагічнае, рус.дыял. (Латвія) роман ’нейкая страва’ (СРНГ).
Ро́ман і ру́ман ’лясная трава з белымі кветкамі з сямейства складанакветкавых’ (Растарг.), укр.рома́н, роме́н‑зілля ’рамонак, Matricaria Chamomilla’, рус.дан.ро́ман ’тс’. Да рамонак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыру́н ’рамонак пахучы, Matricaria matricarioides (Less.)’ (бяроз., Нар. лекс.). З мірон, якое пад уплывам імя Мірон з назвы рамон ’рамонак’ у выніку перастаноўкі р…м > м…р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мар’ёнак, драг.марʼёнок ’рамонак пахучы, Matricaria matricarioides L. (Less.)’ (Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мар’янка ’маяран садовы’, ’братаўка’ і розныя іншыя расліны (параўн. укр.марʼя́нка паху́ча ’дзярачка пахучая, Asperula odorata’, рус.кур.марья́нка ’валяр’ян лекавы, Valeriana officinalis duсt.’) і рамонак, які ў выніку дысіміляцыі з ⁺міронак, параўн. мыру́н ’рамонак пахучы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рама́шка ’рамонак’ (Сл. ПЗБ; краснап., мсцісл., Бяльк.), Matricaria chamomilla альбо Anthemis romana — аптэчны рамонак. Адзначаецца, што старыя людзі гавораць рамонак, а не рамашка (навагр., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, русізм, параўн. рус.рома́шка, якое вядома з XVIII ст. Відаць, з’яўляецца сцяжэннем выразу, што сустракаўся ў стражытных рускіх друкаваных слоўніках — рус.романова трава, як даслоўны пераклад з лац.Anthemis romana (Чарных, 2, 122).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цюцюпа́н, ‑у, м.
Лугавая ці палявая расліна сямейства складанакветных з кветкамі, падобнымі на рамонак. Цэлыя лапіны на лузе адваявалі сабе братаўка, ці званец, падобны на рамонкі цюцюпан, чорнагалоў.Асіпенка.На сценцы бялелі цюцюпаны, .. жоўты малачайнік.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эдэльве́йс, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Горная травяністая расліна сямейства складанакветных, суквецце якой падобна на белую зорку.
2.‑а. Кветка гэтай расліны. Марта падала мне кветачку з далікатнымі белымі пялёсткамі — высакагорны альпійскі рамонак-эдэльвейс.Даніленка.
[Ням. Edelweiß.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rumianek, ~ku
rumian|ek
м.бат.рамонак, рамон (Matricaria L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)