Пруза́к, прузу́к ’частка цэпа’, ’вузкі, доўгі раменьчык; завязка, вяровачка’ (Сцяшк. Сл., Шатал., Клім.; пруж., Выг.; зэльв., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Сакал.; зах.-палес., ДАБМ, камент., 259). Укр. палес. прузу́к ’прывязка цэпа’, приза́к, прузу́к ’тс’ (Бел.-укр. ізал., 25, 32). З *пры‑узак < *пру‑узак > прузак, прузук. Палескі фанетычны рэгіяналізм; параўн. рус. приу́з ’вяровачка, завязка’, ’раменьчык у цэпа’, дыял. пск. приву́з, приву́за, при́вза ’тс’. Да вузел, вязаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́ца ’круглы раменьчык, якім звязваюць часткі цэпа’ (Выг.). Параўн. польск. kapica ’тс’, якое ад ст.-польск. kapica ’манашаскі ўбор, каптур’ (Слаўскі, 2, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́рамяць ’сырыца, сырамятная скура’ (Цых.), су́рам ’тс’ (З нар. сл.), суромец ’тонкі скураны раменьчык’ (Сержп.), су́рметка ’папруга, повад з сырамяці’ (Сл. ПЗБ). Гл. сырамяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pasek

pas|ek

м.

1. пояс, паясок; раменьчык, матузок;

~ek do zegarka — раменьчык для наручнага гадзінніка;

2. палоска;

w ~ki — у палоску; паласаты;

3. камп. панэль;

~ek narzędzi — панэль прылад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.

2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы. Галавач. За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго‑н. Прывязка цэпа. □ Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. Крапіва.

прывя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прывязваць — прывязаць (у 1, 4 знач.) і прывязвацца — прывязацца (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тца ’гафтачка’ (Ян.), пу́цца ’пяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск. pętca, pęcaраменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск. pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш. putce ’гайданкі’, н.-луж. pyśco ’тс’, харв. puce, мн. л. рыса ’перавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раме́ха (рэме́ха) ’грубае самаробнае палатно, зрэб’е’ (ТС). Разам з рус. рему́ха ’старое парванае адзенне’ звязваецца з рэ́мень (гл.), параўн. рамушо́к, раму́шак ’папружка, раменьчык’, і ўзыходзіць да ’вузкая палоска матэрыі; абтрапаны край матэрыі’, гл. рамузі́ніна, ра́мец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трок ‘уюк’ (Ласт.), тро́кі ‘металічныя кольцы для прывязвання ўпаляванай дзічыны’ (Цярохін, Охота), трочыць ‘уючыць’ (Ласт.), ст.-бел. трокъ, торкъраменьчык каля задняй лукі сядла для прывязвання чаго-небудзь’ (ГСБМ). Запазычана з польск. trok ‘тс’, гл. тарак, тарокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нчык ‘невялікі рэмень, дзяга’ (Скарбы), ‘маленькая салдацкая торбачка’ (Бяльк.), укр. три́нчик, тре́нчик ‘вузкі мужчынскі раменны пасак, дзяга’. З рус. тре́нчикраменьчык’ < трень ‘тонкая вяроўка, пракладзеная паміж пасмамі ліны’ < нідэрл. trensing ‘тс’ (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 629–630).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)