эквилибри́стика прям., перен. эквілібры́стыка, -кі ж.;

эквилибри́стика на кана́те эквілібры́стыка на кана́це;

у́мственная эквилибри́стика разумо́вая эквілібры́стыка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,

фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн. частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш. навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл. Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).

т. 13, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мысли́тельный мыслі́цельны; (умственный) разумо́вы;

мысли́тельный аппара́т мыслі́цельны апара́т, апара́т мы́слення;

мысли́тельная спосо́бность разумо́вая здо́льнасць, здо́льнасць да мы́слення;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

myślowy

myślow|y

мысленны; разумовы;

praca ~a — разумовая праца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

крэціні́зм

(фр. crétinisme)

1) прыроджаная разумовая адсталасць і фізічная недаразвітасць, абумоўленая парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозга;

2) перан. тупасць, абмежаванасць розуму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разумо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю. Разумовыя здольнасці. Разумовае напружанне. Разумовае развіццё. // Які патрабуе напружанай працы розуму, думкі. Разумовая праца.

2. Які існуе або ўяўляецца толькі ў думках. І разумоваму зроку слухачоў упершыню з-за шыза-ліловай заслоны стагоддзяў паўставалі вобразы, тварэнні невядомых забытых майстроў, дойлідаў. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́пасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан тупога (у 4 знач.).

2. Разумовая абмежаванасць, някемлівасць. «Няхай жа пераканаюцца фрыцы ў сваёй тупасці і дурноце» — думаў цяпер Злобіч. М. Ткачоў. Суіснаваць я адмаўляюся. З хапугамі, што мруць ад скупасці, І з тым рэдактарам-забойцаю, Што рэжа добры верш ад тупасці. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквілібры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Жанр цыркавога мастацтва, які характарызуецца здольнасцю артыста трымаць раўнавагу пры няўстойлівым становішчы цела. Эквілібрыстыка на канаце. // перан. Надзвычайная спрытнасць, выкрутлівасць. Разумовая эквілібрыстыка. □ Прыемна адзначыць творчы рост Вялюгіна, які, адышоўшы ад дэманстрацыі чыста вонкавай паэтычнай эквілібрыстыкі, у апошні час паказаў сапраўдную глыбіню асэнсавання рэчаіснасць. «ЛіМ».

[Ад лац. aequilibris — які знаходзіцца ў раўнавазе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ца, -ы, ж.

1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.

Фізічная п.

Разумовая п.

Людзі працы (працоўныя; высок.). Падзел працы.

Прылады працы.

2. Работа, занятак.

Цяжкая сялянская п.

Аплаціць за працу.

3. мн. -ы, прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.

Навуковая п.

Спіс друкаваных прац.

4. Тое, што і работа (у 3 знач.).

Хадзіць на працу.

|| прым. працо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́расць, ‑і, ж.

1. Разумовая абмежаванасць, тупасць. І калі што якое рабіў, то па вялікай сваёй дурасці, а не па злому намыслу. Лынькоў. І заўсёды так здараецца, што са складанага становішча выблытаешся, а па ўласнай дурасці пападзешся. Шахавец.

2. Неабдуманы, бязглузды ўчынак. «Нарвецца дзяўчына», — казалі пра .. [Аўгіню] сталыя жанкі і маладзіцы, калі гутаркі пра яе дурасці даходзілі да іх вушэй. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)