2.перан. Зрабіць ясным, зразумелым што‑н.; дабрацца да сутнасці чаго‑н. — Кожная новая справа — гэта цёмны лес, пакуль яе разблытаеш.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клубо́к, ‑бка, м.
1. Шарападобны маток нітак, шпагату і пад. Клубок пражы. Разматаць клубок. □ Хлопцы пазіралі з печы, як увачавідкі растуць клубкі і танчэюць верацёны.С. Александровіч.// Пра тое, што набыло форму шара, камка. Раптам з самага крайняга вулля нечакана вылецеў рой, сабраўся над вуллем у клубок, пачаў жвава круціцца, страшэнна гусці.Кулакоўскі./узнач.прысл.клубко́м. Малы, абараняючыся, качаўся клубком па зямлі.Ракітны.
2.перан. Заблытанае мноства чаго‑н. Клубок раптоўных, загадкавых думак занасіўся ў .. [Рыгоравай] галаве.Гартны.Пякучая крыўда, і боль, і страх.. — усё зблыталася ў адзін клубок.Пальчэўскі.
3. Невялікі клуб 2; тое, што і клуб 2. Густы дым паваліў з-пад страхі і ахутаў, схаваў у сваіх клубках высокі комін завода.Пестрак.Дым чорны, як сажа, велізарнымі клубкамі віўся ўгору і расплываўся туманам.Нікановіч.
•••
Клубок у горле — пра пачуццё сутаргавага, хваравітага сціску ў горле.
Разматаць клубокгл.разматаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.
1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго-н.
Н. вяровак.
2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго-н.
Н. нітак у клубкі.
3. Матаючы, зняць з чаго-н. у вялікай колькасці, разматаць.
Н. пражы з матавіла.
4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго-н.
Ластаўкі назвівалі гнёздаў у падстрэшшы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
1. Зматаныя шарыкам ніткі, шпагат і пад.
К. пражы.
2.перан. Што-н. заблытанае, у чым цяжка разабрацца.
К. загадкавых супярэчнасцей.
3. Невялікі клуб², тое, што і клуб¹. Дым клубкамі слаўся па страсе.
◊
Клубок у горле — пра пачуццё сутаргавага, хваравітага сціску ў горле.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
назвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць вяровак.
2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго‑н. Назвіваць нітак у клубкі.
3. Матаючы, зняць з чаго‑н. у вялікай колькасці; разматаць. Назвіваць пражы.
4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць гнёздаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Матаючы, звіць у клубок, маток; наматаць на што‑н. Зматаць пражу ў клубок. Зматаць дрот. □ [Цясляр] падняў шнур з зямлі, хацеў, відаць, звязаць, але зматаў і адкінуў у бок.Ракітны.
2. Матаючы, зняць з чаго‑н.; разматаць. Зматаць бінт з пальца.
•••
Зматаць вулачкі (вуды) — спешна пакінуць якое‑н. месца. Калі ж працы жаданай дзе-небудзь паблізу не знойдзецца, думаў Кірыл, давядзецца зматаць вудачкі.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)