Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́плаціць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што.
1. Выдаць плату. Выплаціць ганарар, пенсію.
2.Разлічыцца з даўгамі, абавязацельствамі і пад. часткамі ці поўнасцю; заплаціць. Выплаціць падаткі, пазыку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сквіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Аддаць пазычанае, разлічыцца з кім‑н. Сквітаць даўгі.
2. У спартыўных гульнях — дасягнуць роўнага ліку; адыграцца. Сквітаць гол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адквіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разлічыцца з кім‑н., адплаціўшы тым жа самым. // У спорце — выйграць у праціўніка столькі ж, колькі выйграў ён; адгуляць. Адквітаць гол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбра́тацца ’разарваць сваяцкую або сяброўскую сувязь’ (Нас.), ’разлічыцца, расправіцца’ (Жд. 2), рус.смал.разбрата́ться ’парваць з кім-небудзь сяброўскія адносіны’. Запазычана з польск.rozbratać się ’расстацца, разлучыцца з кім- або чым-небудзь’. Сюды ж разбра́т ’разрыў’: поўны разбрат са старым (Ластоўскі, Выбр., тв., 332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
uiścić się
зак.разм.разлічыцца; расплаціцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
разлі́чваццанесов.
1.в разн. знач. рассчи́тываться; см.разлічы́цца;
2.страд. рассчи́тываться; вычисля́ться; см. разлі́чваць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аджа́ць, адажну, адажнеш, адажне; зак., што.
1. Зжаць невялікую частку поля (ад краю). Аджаць жыта ад дарогі.
2.Разлічыцца, адрабіўшы жнівом. [Самоцька:] — Адрабіў ты.. [Нахлябічу], аджала яму твая жонка ці не?Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і разлічыцца (у 1, 2 знач.). Днём, пасля заняткаў, знайшоў сабе новую кватэру, прыйшоў на старую толькі разрахавацца ды забраць свае сціплыя рэчы.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЮ́ДЗІ «НЕПАХО́ЖЫЯ»,
феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ, пазбаўленыя права на пераход ад аднаго феадала да другога. Юрыдычнае афармленне прыгоннага становішча Л.«н.» пачалося з прывілея 1447. Складалі асн. катэгорыю сельскага насельніцтва. У залежнасці ад павіннасцей падзяляліся на цяглых, чыншавых і інш. У некат. дакументах ВКЛ называліся отчычамі. У 15 ст. складалі ўжо значную частку сельскага насельніцтва, але яшчэ не большасць яго. Некат. дакументы 15 ст. разглядаюць Л.«н.» як прыналежнасць феад. маёнткаў. Гэта катэгорыя залежнага сялянства папаўнялася рознымі шляхамі найперш за кошт неаплатных даўжнікоў, якія не маглі разлічыцца з панам. Яшчэ адной крыніцай папаўнення Л.«н.» было закладніцтва. Паступова ў 16 ст. феадалы пашыралі права 10-гадовай земскай даўнасці на людзей«пахожых», якія, «засядзеўшы земскую даўнасць», пазбаўляліся права пераходу ў інш. мясцовасць. Так, катэгорыя Л.«н.» пашыралася за кошт скарачэння «пахожых» людзей. Калі паншчына стала асн. павіннасцю прыгоннага сялянства, Л.«н.» ўсё часцей у дакументах называюцца «людзьмі цяглымі», «людзьмі прыгоннымі». У канцы 16—1-й пал. 17 ст. пасля правядзення агр. рэформы вял.кн. Жыгімонта II Аўгуста і аналагічнага правядзення валочнай памеры ў прыватнаўласніцкіх маёнтках Л.«н.» і людзі «пахожыя» зліліся ў адну групу прыгоннага сялянства.