rozlać się
rozla|ć się
зак. разліцца;
woda się ~ła — вада разлілася
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́ліцца, ‑льецца; зак.
1. Выцечы з чаго‑н. Малако вылілася з бутэлькі. // Разм. Разліцца, выйсці з берагоў (пра рэкі). Спынілася работа на полі, выліліся рэчкі з берагоў, паплылі пракосы, копы. Колас.
2. Праявіцца, выказацца (пра пачуцці, думкі і пад.). Радасць вылілася ў песні.
3. перан.; у што. Прыняць якую‑н. канчатковую форму, выгляд; ператварыцца. Адкрыццё помніка вылілася ў значную надзею ў жыцці моладзі раёна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rozlać
rozla|ć
зак.
1. разліць;
~ć mleko — разліць малако;
2. разліцца; выйсці з берагоў;
rzeka ~ła — рака разлілася
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
разли́ться
1. в разн. знач. разлі́цца, мног. паразліва́цца;
2. перен. (об улыбке) расплы́цца;
3. перен. (в песне и т. п.) залі́цца;
разольётся в зво́нкой пе́сне солове́й заліе́цца зво́нкай пе́сняй салаве́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абярну́цца, абярну́ся, абе́рнешся, абе́рнецца; абярні́ся; зак.
1. Павярнуць галаву, тулава назад, убок, аглянуцца.
А. на знаёмы голас.
2. Паваліцца на бок, перакуліцца; разліцца, высыпацца з перавернутай пасудзіны.
Малако абярнулася.
Воз з сенам абярнуўся.
3. Схадзіць, з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад; справіцца (разм.).
За гадзіну можна два разы а.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Ператварыцца ў новую якасць, змяніцца; нечакана набыць іншы кірунак, сэнс.
Гора абярнулася ў радасць.
Хто ведае, як усё абернецца.
5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.
А. дрэвам.
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіць абарот (пра капітал, грошы).
Капітал абярнуўся ў адзін год.
7. Змяніць веру.
А. ў іншую веру.
|| незак. абаро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распля́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць многа і доўга пляскаць.
распляска́цца 1, ‑пляшчу́ся, ‑пле́шчашся, ‑пле́шчацца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плешчучыся, праліцца цераз край; разліцца па якой‑н. паверхні. Дома .. [Ваўчка] усё злавала на гэты раз: лепшы сын абярнуў у кухні вядро з вадой, і Ваўчок даў яму моцнага плескача, жонка замарудзіла падаць свежае малако, і ён са злосцю вырваў у яе з рук кварту, палова малака распляскалася па падлозе. Хадкевіч. / у перан. ужыв. Вывеў.. [Крамнёва] з нерашучасці стрэл на мосце і шырокі разліў белага святла, які імгненна распляскаўся па старых абымшэлых стрэхах, па чорных садах і агародах. Шашкоў.
2. Разм. Пачаць моцна і доўга пляскацца. Дзіця распляскалася ў ванне.
распляска́цца 2, ‑пле́шчацца; зак.
Расплюшчыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́га, ‑і, ДМ смазе, ж.
1. Моцнае жаданне піць. Як зморышся, пад сонцам косячы, хочацца тады ўпасці на густую мураву, схіліцца над самой вадой рэчкі і піць яе губамі проста з ракі, піць доўга, аж пакуль не прагоніш дакучлівай смагі. Галавач.
2. Недахоп вільгаці, суша, спёка. І папраўдзе, усё дакляравала добрую ноч: неба чыстае, звонкае, а ў вечар асядае ўжо .. гарачыня і смага. Скрыган. А што б вадзе гэтай млын круціць, на палі разліцца, калі пасевы гараць ад смагі? Лобан.
3. перан. Разм. Моцнае імкненне да чаго‑н. У тыя дні.. [Тадаровіч] выехаў сохнучы, ныючы, повен пакутнае смагі да жыцця і чуючы перад сабой адно — чорную навісь смяртэльнае навалы. Чорны.
•••
Сагнаць смагу гл. сагнаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́ў, ‑ліву, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разліваць — разліць (у 2 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. разлівацца — разліцца (у 2, 3 і 4 знач.). І ў гэтым разліве пяшчоты, дзіцячай ласкі .. [Галя] адчула, што ўжо не можа быць без яго, без хлопчыка, які ёй стаў такі родны. Сабаленка.
3. Выхад з берагоў ракі, возера; паводка. Мне не часта даводзілася бачыць Дняпро ў час яго разліву, ды яшчэ ў такую слаўную ранішнюю пару... Ракітны. // Веснавая вада, а таксама прастора, залітая вадой. [Раўбіч:] — Паколькі пачнём вясной, а разліў .. часам дасягае шасці вёрст ушыркі — гэта дасць вам неабходны спакой на той час, пакуль мы будзем наводзіць парадак. Караткевіч. Пешаходы сцішалі свае таропкія крокі, спыняліся на мосце і, любуючыся шырокім разлівам, прыслухоўваліся: ні то гэта шуміць веснавая вада, ні то тое новае, што ідзе разам з вясной. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wylać
зак.
1. выліць, разліць;
wylać wodę — разліць ваду;
2. разліцца, выйсці з берагоў;
rzeka ~ła — рака выйшла з берагоў;
3. выліць, адліць;
wylać ć dzwon — адліць звон;
4. разм. выгнаць;
~ć z pracy — выгнаць з працы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абярну́цца, абярнуся, абернешся, абернецца; зак.
1. Паваліцца на бок, перавярнуцца, перакуліцца. Санкі толькі скрыпелі ды пагрозліва перавальваліся з боку на бок на выбоінах, але абярнуцца, мусіць, не паспявалі. Дамашэвіч. Здалося, што зараз упадзе столь, абернуцца сцены і падушаць людзей, а хата была паўнюткая. Лужанін. // Разліцца, выліцца, высыпацца з перавернутай пасудзіны. Малако абярнулася.
2. Павярнуць галаву, тулава назад, убок; аглянуцца. Антось абярнуўся: перад ім стаялі начальнік міліцыі, дэпутат сельсавета і старшыня калгаса. Скрыпка. Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер. Чорны.
3. Звярнуцца з чым‑н. да каго‑н. — Табе куды ехаць? — абярнуўся Рыгор да Ганны на ты і сумеўся. Гартны.
4. Разм. Прайсці шлях у якім‑н. напрамку і вярнуцца назад за які-небудзь адрэзак часу; звярнуцца. Мо паспрабаваць заўтра два разы абярнуцца, ночы ж доўгія... Б. Стральцоў.
5. перан. Змяніцца, ператварыцца ў новую якасць. Ён пазбыў свой цяжкі клопат і яго бацькава гора абярнулася ў радасць: ён знайшоў свайго сына і даручыў яго надзейным людзям. Колас. // Нечакана набыць іншы напрамак, іншы сэнс. Больш таго, гэты падвох абярнуўся супроць саміх паліцаяў. Васілевіч. І чым бліжэй да прахадной, тым больш запаволены і карацейшы становіцца крок.. Апошняя сустрэча... А зрэшты, хіба хто ведае наперад, як усё абернецца... Мыслівец. // У казках і рэлігійных павер’ях — ператварыцца ў каго‑, што‑н. пры дапамозе чараў. Абярнуцца ў камень. □ У народзе ходзяць чуткі, быццам князь Усяслаў умее абярнуцца ў рысь ці ваўка і блукае ўначы па дарогах. В. Вольскі.
6. Спец. Зрабіць абарот (у 3 знач.) (пра капітал, грошы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)