Белая гарачка — цяжкае псіхічнае захворванне ў выніку алкагалізму.
◊
Сярод белага дня (разм.) — удзень, днём.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паражэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. паражаць — паразіць (у 1 знач.).
2. Поўны разгром праціўніка, пазбаўленне яго баяздольнасці. Паражэнне нямецкіх войск пад Масквой. □ [Шорнер:] Не змог сцярпець я гэта паражэнне — І сам данёс пра наша адступленне.Бачыла.// Няўдача, пройгрыш у чым‑н. Пацярпець паражэнне ў шахматным турніры. □ Кожны адчуваў ва ўчынку Андрэя маральнае паражэнне пана Глюгі і таму цешыўся.Пестрак.//Разгром грамадска-палітычнага руху, няўдача ў палітычнай барацьбе. Паражэнне рэвалюцыі. Паражэнне паўстання.
3. Пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе і пад., выкліканае якой‑н. хваробай. Паражэнне сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КОНТРНАСТУПЛЕ́ННЕ,
асобы від наступлення, у якім ажыццяўляецца пераход ад абароны ў наступленне з мэтай разгрому груповак наступаючага праціўніка. Праводзіцца ў стратэг., часам аператыўным маштабе, падрыхтоўваецца ў ходзе абарончай аперацыі. Нярэдка перарастае ў агульнае наступленне, якое завяршае разгром праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
debacle
[deɪˈbɑ:kəl]
n.
1) пара́за n., по́ўны разгро́м, крах -у m.
2) крыгало́м -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
даўжыня́, ‑і, ж.
1. Працягласць лініі, плоскасці, цела паміж двума найбольш аддаленымі іх пунктамі. Вымераць даўжыню і шырыню. Меры даўжыні.// Адлегласць паміж канцамі чаго‑н. Даўжыня вуліцы. □ Гэта быў разгром вялікай калоны — каля трох кіламетраў даўжынёю.Шамякін.
2. Працягласць у часе. Даўжыня дня. Даўжыня жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
druzgocący
druzgocąc|y
скрышальны; знішчальны, разбуральны;
~a klęska — поўны разгром
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго‑н. Паваротныя механізмы. □ Два паравозы нейкім цудам трапілі ў яму паваротнага круга.Лынькоў.
2.перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае. Паваротны момант у жыцці. □ Разгром немцаў пад Сталінградам з’явіўся паваротным пунктам у ходзе Айчыннай вайны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЬБІГО́ЙСКІЯ ВО́ЙНЫ 1209—29,
крыжовыя паходы, арганізаваныя папствам на Пд Францыі (вобл.Лангедок) супраць альбігойцаў. Армія крыжаносцаў складалася з паўн.-франц., часткова ням. рыцарства, яе ўзначальваў граф Сімон дэ Манфор. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне альбігойцаў, многія іх гарады захоплены, а насельніцтва знішчана. У канцы Альбігойскіх войнаў да крыжаносцаў далучыўся са сваім войскам франц. кароль Людовік VIII, што давяршыла разгром альбігойцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАКСЕ́РКС IДаўгарукі,
персідскі цар [465—424 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса I. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 да н.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 да н.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэка-персідскія войны і зафіксаваны разгром персаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРУ́ГСКАЯ Ю́ТРАНЬ»,
паўстанне рамеснікаў фландрскага г.Бруге ў 1302 супраць падатковага прыгнёту гарадскіх улад і франц. панавання ў Фландрыі (з 1300). У ноч на 18 мая паўстанцы на чале з ткачом П.Конінкам знішчылі франц. гарнізон і мясц. патрыцыят. З’явілася сігналам да ўсеагульнага паўстання, у выніку якога была вызвалена б.ч. Фландрыі (разгром войска франц. караля Філіпа IV у бітве каля Куртрэ ў 1302).