выве́трыванне, ‑я, н.

Разбурэнне пад уздзеяннем ветру і іншых кліматычных умоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́бель, -і, ж.

1. Знішчэнне, разбурэнне, смерць (пры катастрофе, стыхійным бедстве і пад.).

Г. касмічнага карабля.

2. чаго. Незлічонае мноства, вялікая колькасць (разм.).

Летам г. работы ў сялян.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

demolition [ˌdeməˈlɪʃn] n.

1. разбурэ́нне; знішчэ́нне

2. знос (будынка)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бактэрыёліз, ‑у, м.

Разбурэнне бактэрый у арганізме, які праяўляе ўстойлівасць і не ўспрымае іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эро́зія, ‑і, ж.

1. У геалогіі — разбурэнне горных народ, паверхні зямлі вадой, ільдом або ветрам. Ледніковая эрозія. Эрозія глебы.

2. У тэхніцы — разбурэнне паверхні металаў пад уздзеяннем механічных фактараў ці электрычных разрадаў.

3. У медыцыне — утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.

[Лац. erosio — раз’яданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэстру́кцыя, ‑і, ж.

Парушэнне або разбурэнне нармальнай структуры чаго‑н. Дэструкцыя палімераў. Дэструкцыя шклопадобнага цела.

[Лац. destructio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кала́пс, -у, м.

1. Раптоўнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю (спец.).

2. перан. Крах, разбурэнне якой-н. структуры ў выніку поўнага крызісу сістэмы.

Эканамічны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

burzenie

н. разбурэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zburzenie

н. разбурэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

цыто́ліз, ‑у, м.

Разбурэнне жывёльных і раслінных клетак, якое выражаецца ў іх поўным або частковым растварэнні.

[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і lýsis — разбурэнне, растварэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)