пазадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Падняць угору ўсё, многае або загнуць, задраць уверх усё, многае.

П. галовы.

П. пазногці.

2. каго (што). Забіць, разарваць усіх, многіх.

Каршуны пазадзіралі куранят.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэ́тлахі ед. нет, прост. кло́чья;

разарва́ць на м. — изорва́ть в кло́чья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разодра́ть сов., разг. разадра́ць, раздзе́рці, мног. параздзіра́ць, разарва́ць, мног. паразрыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Распана́хтацьразарваць’ (Ян.). Гл. па́нах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздёргать сов., разг. расску́бці, мног. парасскуба́ць, парасску́бваць; (разорвать) разарва́ць, мног. паразрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sever [ˈsevə] v. fml

1. (from) разраза́ць, разрэ́зваць; адраза́ць, адрэ́зваць

2. (i)рва́ць, разрыва́ць;

sever relations with smb. разарва́ць адно́сіны з кім-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

палупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Лупіць ​1 (у 1, 2 знач.) некаторы час.

2. Разм. Парваць, разарваць усё, многае. Палупіць паперу на дробныя кускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разадраць, разарваць на дробныя часткі. Расшкуматаць кніжку. □ Узнялася такая калатня, што .. [жанчына] адскочыла ўбок, апасаючыся, каб раз’юшаны натоўп не расшкуматаў яе. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распаласава́ць ’разрэзаць’ (Цых.), параўн. чэш. rozplasati (obuv) ’разарваць, разадраць’. Да паласа (гл.), паласаваць ’разрываць, разразаць на палоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абарва́ць¹, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Сарваць што-н.

А. яблык.

2. што. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад.

А. яблыню.

3. што. Вырваць што-н.

А. пялёсткі рамонка.

4. што. Адарваць што-н. ад чаго-н.; моцна нацягнуўшы, разарваць.

А. фіранку.

А. электраправодку.

5. перан., што. Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне.

А. песню.

6. перан., каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (разм.).

А. субяседніка.

7. што. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; разм.).

Сабака абарваў штаны.

Абарваць тэлефон (разм.) — часта, многа званіць па тэлефоне.

|| незак. абрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)