ря́шка

1. обл. ра́жка, -кі ж.;

2. груб., прост. мо́рда, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карне́т2

(фр. cornet, ад іт. cometto)

духавы медны музычны інструмент у выглядзе ражка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лага́нкаражка’ (Мат. Гом.) — фанетычны варыянт лаханка ’тс’ (гл.). Аб пераходзе х > г у ст.-бел. помніках гл. Карскі, 1, 370–371.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карне́т 1, ‑а, М ‑неце, м.

Першы афіцэрскі чын у кавалерыі і пагранічным войску дарэвалюцыйнай рускай арміі, роўны падпаручніку пяхоты. // Асоба, якая мела гэты чын.

[Ад фр. cornette — сцяг.]

карне́т 2, ‑а, М ‑неце, м.

Духавы медны музычны інструмент у выглядзе ражка.

[Ад лап. cornet — ражок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́зка ’посуд з кары для ягад’ (Нар. сл., Жыв. сл.), ’прылада для збору рою, зробленая з кары ў выглядзе ражка’ (Нар. сл.). Гл. кузаўч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абру́д ’ніжняя частка драўлянага посуду (цэбра)’ (Шат.). Відаць, да *ob‑rǫdъ (Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176), прасл. ręditi ’правіць, кіраваць, распараджацца, раіць, упарадкоўваць і г. д.’ (ст.-бел. обрѧжоный зроблены, упарадкаваны’). Ад абстрактных значэнняў гэтага дзеяслова немагчыма перайсці да значэння абруд. Аднак у беларускай мове існуе назва цэбра, утвораная ад кораня rędражка (гл.). Апрача гэтага, адзначана рад ’пласт у кубельчыку’ (Янк. II). Тады *rędja (> *ража, ражка), ’драўляны сасуд з радамі, ’кубел, цэбар’, а *obrǫdъ ’яго апошні перад дном рад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лоха́нь ж. (для стирки) бале́я, -ле́і ж.; (для мытья посуды) таз, род. та́за м.; (для помоев) ра́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бадзе́йка ’маленькая ражка’ (Касп.). Рус. бадья́, укр. баддя́, бадя́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. каз.-тат. badia, badiä, тур. badya ’вялікая пасудзіна для вады; карыта’ < перс. bādye). Бернекер, 37; Локач, 14; Фасмер, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суля́к ’нейкая пасудзіна’: “складаючы ім у сулякі масла, сыры, гародніну сваю на доўгую зіму” (М. Вайцяшонак, ЛіМ, 1996, 8 лістап.). Параўн. польск. дыял. sulak ’гаршчок’, sulnica ’біклага, бочачка’, славен. süljражка’; апошняе Скок (3, 360) выводзіць з лац. solium ’карыта, жолаб, чан’. Параўн. суляя, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАНДА́РНЫЯ ВЫ́РАБЫ,

драўляныя ёмістасці з клёпак для вадкіх, паўвадкіх і сыпучых прадуктаў і бытавых патрэб. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі (ад невял. конавак да бочак на некалькі сотняў літраў) выяўлены пры археал. раскопках у пластах 11—14 ст. Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Паводле прызначэння вылучаюць пасудзіны для вады і вадкіх рэчываў (трансп. бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка), для с.-г. прадуктаў (бочка, кадзь, бачурка, кубелец), для бытавых патрэб (кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык), меры ёмістасці (асьміна, шаснастка, гарнец, карэц). Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў аздаблялі разьбой і выпальваннем. У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым, пластмасавым і інш. ёмістасцям.

В.С.Цітоў.

т. 2, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)